Усе навіны

Лукашэнка пра свайго пераемніка: «Мірончык-Іванова пойдзе нічога. Але ўсё ж такі гэта мужчынская пасада»

24 красавіка, 19:03

Аляксандр Лукашэнка распавёў, што бачыць лёгкаатлетку Анастасію Мірончык-Іванову магчымай ўдзельніцай «выбараў-2025».

«Калі яны скажуць, што я павінен ісці на выбары, я пайду. Але калі скажуць, хопіць, вось ёсць чалавек, мужчына ці жанчына... Хутчэй мужчына, вядома, таму што галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі. Хоць калі Мірончык-Іванова пойдзе – то нічога. Яна і ў штанах выйдзе, і рубане. Але ўсё ж такі гэта мужчынская пасада", – сказаў Лукашэнка.