Tribuna/Іншыя/Блогі/Беларусь ужо 4 гады не выступае на «Еўрабачанні», але былі часы, калі нават белспорт заўзеў за сваіх выканаўцаў

Беларусь ужо 4 гады не выступае на «Еўрабачанні», але былі часы, калі нават белспорт заўзеў за сваіх выканаўцаў

Настальгіі пост.

Аўтар — Pam-pam
11 траўня, 12:32
Беларусь ужо 4 гады не выступае на «Еўрабачанні», але былі часы, калі нават белспорт заўзеў за сваіх выканаўцаў

Сёння, 11 мая, у шведскім Мальме адбудзецца фінал штогадовага музычнага конкурсу «Еўрабачанне». Гэта ўжо 4-ы год, калі конкурс будзе праходзіць без удзельнікаў ад Беларусі – у сакавіку 2021-га нашу краіну дыскваліфікавалі з-за палітычнага падтэксту ў песне групы «Галасы Зместа».

Ужо пасля конкурсу, 28 траўня Еўрапейскі вяшчальны саюз абвясціў аб пазбаўленні членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі з-за пытанняў адносна правоў чалавека ў нашай краіне на фоне бягучага пераследу апазіцыі тэрмінам на 3 гады, які заканчваўся ў траўні гэтага года. Але ў канцы красавіка арганізацыя заявіла, што «няма прычын мяняць сваю пазіцыю цяпер», тым самым зрабіўшы прыпыненне ўдзелу Беларусі ў конкурсе бестэрміновым.

За 17 гадоў удзелу ў «Еўрабачанні» самым высокім месцам для прадстаўнікоў нашай краіны стаў 6-ы радок Дзмітрыя Калдуна ў 2007 годзе.

Сярод тых выступаў, за якія не было сорамна, можна назваць і паездку ў Кіеў беларускага дуэта Naviband, які выканалі песню «Гісторыя майго жыцця» на беларускай мове ў першыню ў гісторыі конкурса.

Тады беларуская федэрацыя нават запусціла флэшмоб у падтрымку гурта. У сваіх сацсетках яны публікавалі фота футбалістаў, якія фатаграфаваліся з тэматычнымі хаштэгамі ў руках. У акцыі паўдзельнічалі Аляксей Рыас, Іван Маеўскі, Рэнан Брэсан, Сяргей Чэрнік, Ягор Філіпенка, Юрый Кендыш, Мікалай Сігневіч і Мікіта Корзун.

Хэштэгі былі абраныя не проста так. Справа ў тым, што за год да ўдзелу ў конкурсе да NAVI звярнуліся прадстаўнікі федэрацыі з прапановай напісаць гімн зборнай Беларусі, якая тады прамаціравалася пад брэндам «Белыя крылы». Як казаў тады саліст гурту Арцём Лук'яненка, яму вельмі спадабалася гэтая ідэя, у якой ён убачыў адсылку да твора Уладзіміра Караткевіча «Зямля пад белымі крыламі». А новы гімн гучаў так:

Да акцыі далучыўся і апальны cёння былы баскетбаліст Ягор Мешчаракоў.

Беларускі дуэт прайшоў сіта паўфіналу, але ў фінале ім удалося набраць толькі 83 ачкі і стаць 17-мі з 26 канурсантаў.

Пераможцам жа ўпершыню ў гісторыі конкурсу стаў прадстаўнік Партугаліі Салвадор Сабрал.

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты