Tribuna/Футбол/Блоги/Як трэнеры ЧБ змянiлiся з далёкiх часоў: пазнаць няцяжка амаль усiх, заўважная любоў да кепак

Як трэнеры ЧБ змянiлiся з далёкiх часоў: пазнаць няцяжка амаль усiх, заўважная любоў да кепак

Ёсць выпадак павелiчэння колькасцi валасоў.

Автор — Pam-pam
14 мая, 06:00
Як трэнеры ЧБ змянiлiся з далёкiх часоў: пазнаць няцяжка амаль усiх, заўважная любоў да кепак

У беларускім чэмпіянаце працуе шмат яскравых коўчаў. Амаль усе яны ў мінулым былі футбалістамі, а хтосьці працуе трэнерам не першае дзесяцiгоддзе. Мы паглядзелі, як змянiўся iх знешнi выгляд з даўнiх часоў.

Вадзім Скрыпчанка

Галоўны трэнер мінскага «Дынама» пакуль не паўтарае старта чэмпiёнскага сезона-2023. Нават былi чуткi, што Скрыпчанка можа пазбавіцца свайго месца, але пакуль коўч працягвае працаваць.

У маладосці Скрыпчанка выступаў пераважна за беларускія клубы, у ліку якіх былі БАТЭ, «Шахцёр» і «Дынама-93». Але былі ў яго кар'еры «ваяжы» і ў расійскія ЦСКА, з якім дайшоў да фінала Кубка Расіі, і «Уралан». У тыя часы ў Скрыпчанкі было крыху больш за валасоў на галаве.

А вось як выглядаў трэнер паўтара дзясятка гадоў таму ў часы сваёй працы асістэнтам Віктара Ганчарэнкі ў БАТЭ.

А вось свежае фота Скрыпчанкi.

Дзмітрый Молаш

За плячыма галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ» 16-гадовая кар’ера футбаліста. 6 гадоў Молаш абараняў колеры БАТЭ, з якім стаў чэмпіёнам Беларусі, выйграў «Кубак Беларусі» і быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату. Затым былі расійскія «Носта», «Сібір» і «Крылы Саветаў» пасля чаго Молаш прыехаў у мінскае «Дынама», дзе яго пачалі пераследваць траўмы.

Вось Молаш (другi злева ў нiжнiм шэрагу, справа, дарэчы, Скрыпчанка) у складзе БАТЭ ў 2002 годзе.

А вось у першай палове 2010-х у мiнскiм «Дынама».

У актыве былога футбаліста 14 матчаў за зборную Беларусі, праўда, 10 з іх былi таварыскiмi.

Сёння трэнеру Молашу 42 гады, i нiякiх кардынальных змен у iмiджы няма.

Ігар Кавалевіч

Галоўны трэнер «Нёмана» ў гады кар’еры футбаліста аддаваў перавагу доўгім валасам.

Ды i, пачаўшы ў сярэдзiне 2000-х трэнiраваць, Кавалевіч яшчэ доўга заставаўся ранейшым.

Радыкальная змена вобраза здарылася ў 2017-м, калі трэнер вырашыў, што доўгія валасы не спалучаюцца з залысінай. Затое з'явілася новая фірмовая фішка ў выглядзе кепкі.

Без яе трэнер цяпер выглядае вось так.

Андрэй Гараўцоў

Галоўны трэнер «Гомеля» ў маладосці пабегаў за мінскі «Лакаматыў», «Віцебск», мікашэвіцкі «Граніт», светлагорскі «Хімік» і «Гомельчыгунтранс». З «Гомелем» ён стаў уладальнікам кубка ў сезоне 2001/02 і чэмпіёнам краіны ў 2003-м.

Цяпер Гараўцову 43, ён трымае сябе ў добрай фізічнай форме.

I таксама любiць кепкi – але не такiя, як Кавалевiч.

Дзмітрый Камароўскі

Галоўны трэнер «Іслачы» развітаўся са сваёй шавялюрай яшчэ па ходзе гульнявой кар’еры.

Цяпер Камароўскаму 37. Яго iмiдж ужо не змяняецца, у адрозненне ад сямейнага статусу – нядаўна трэнер стаў шматдзетным татам, у яго сям’і нарадзілася трэцяя дачка.

Ігар Крывушэнка

Фішка галоўнага трэнера БАТЭ Ігара Крывушэнкі гэта, безумоўна вусы. Нават калi ён яшчэ гуляў (а скончыў Крывушэнка ў 1997-м), то насiў iх.

Першы заход Крывушэнкi на пост ў барысаўскім клубе здарыўся ў далёкім 2005-м. Вусы былі на месцы.

Праз гады валасы і вусы Крывушэнкi афарбавала сівізна, але пазнаць 60-гадовага трэнера ўсё яшчэ лёгка.

Іван Біёнчык

Галоўны трэнер мазырскай «Славіі» – не самы просты чалавек для футбалістаў.

Сам Бiёнчык правёў толькi 48 матчаў у «вышцы» i скончыў у 2010-м праз траўмы ў 25 гадоў. Вось ён (па цэнтры) у форме СКВIЧ.

Сваю трэнерскую кар’еру Біёнчык пачаў, у сярэдзіне сезона-2013/14 узначаліўшы мінскі «Прамень».

Цяпер Бiёнчыку 38, выглядае ён практычна так жа – хiба што дадалiся акуляры.

Аляксандр Бразевіч

Знайсці фатаграфіі трэнера брэсцкага «Дынама» ў маладосці, у якой Бразевiч не падняўся вышэй за Д3, – задачка з зорачкай.На пачатку 2010-х трэнер выглядаў так.

50-гадовы спецыяліст не быў прыярытэтнай мэтай брэсцкай каманды, але цяпер «Дынама» ідзе без паражэнняў у ЧБ, так што ў трэнера ёсць нагода для ўсмешак.

Аляксандр Паўлаў

Самы руды трэнер беларускага чэмпіянату доўга гуляў у «Дняпры», а потым запальваў у БАТЭ, з якiм шэсць разоў выйграваў чэмпіянат Беларусі як футбаліст.

Паўлаў завяршыў кар’еру пасля сезона-2018 і ўвайшоў у трэнерскі штаб «Энергетыка-БДУ», дзе набіраўся досведу ў Анатоля Юрэвіча, а ў 2022-м адправiўся ў «Вiцебск».

Паўлаву хутка 40 – ён, як i некаторыя калегi, любiць кепкi i выглядае вось так.

Ігар Слесарчук

Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Латвіі ў сезоне 2005 года на фота ніжэй паказвае футболку з надпiсам «Хачу гуляць у зборнай» – каманда, якая гуляла на Еўра-2004, тады арыентавалася на легiянераў.

Як бычым, тады латвіец насiў вельмi кароткую прычочку – цяпер жа валасоў на галаве 48-гадовага галоўнага трэнера «Смаргонi» больш.

Вячаслаў Герашчанка

30 гадоў таму ён пачынаў сваю карʼеру ў родным Магілёве, дзе цяпер рулiць «Дняпром». А яшчэ як гулец Герашчанка некалькi гадоў выступаў за расiйскi «Чарнаморац», якi ў 2022-м вось такiм калажом павiншаваў з юбiлеем.

Сёння ж галоўны трэнер «Дняпра» выглядае так.

Аляксандр Гурыновіч

Практычна ўсю сваю гульнявую кар“еру Гурыновіч правёў у другой лізе, выступаючы за «Маладзечна», СКВІЧ, «Слуцксахар», «Левадзію» і «Клецк».

Далей Гурыновіч працаваў асістэнтам і галоўным у дублi «Слуцка», а ў жніўні 2022-га узначаліў першую каманду.

Цяпе галоўнаму трэнеру «Слуцка» 39 гадоў, выглядае ён так.

Альберт Рыбак

Галоўны трэнер «Нафтана» практычна ўсю сваю гульнявую кар’еру правёў у варотах «Нёмана» і нават паспеў згуляць адзін матч у еўракубках супраць швейцарскага «Лугана» ў 1993 годзе.

У лютым гэтага года Рыбак атрымаў порцыю крытыкі ад былога боса «Нафтана» Дзмітрыя Бандарчука, якi настойваў, што трэнер павінен пакінуць клуб праз яго пераход ва ўласнасць да мясцовага выканкама Лукашэнкi. Але Рыбак застаўся ў камандзе. Трэнер, якому вось-вось 51, выглядае так.

Арцём Чалядзінскі

Галоўны трэнер «Мінска» калiсьцi абараняў колеры сталічнага «Дынама», запарожскага «Металурга» і казахстанскага «Табола». Вось здымак з 2008-га, дзе Чалядзiнскi ў складзе «Металурга» змагаецца з кіеўскім «Дынама» Арцёма Мілеўскага.

У гэты годзе фота Чалядзiнскага выкарысталi для рэкламы «выбараў» у «парламент» Лукашэнкi. Без чырвона-зялёнага сцяга 46-гадовы трэнер выглядае так.

Станіслаў Сувораў

Галоўнаму трэнеру «Шахцёра» ўсяго 31 год. Траўмы і сурʼёзныя праблемы са здароўем вымусілі яго закончыць гуляць вельмi рана.

Сезон-2024 «Шахцёр» Суворава пачаў з -20 ачкамi з-за ранейшых абвiнавачванняў у «дагаварняках». Пасля 8 тураў у «гарнякоў» стала -16 балаў. Можа, цяжкасцi i здольныя хутка састарыць, але пакуль трэнер выглядае нармальна.

Вячаслаў Вашкевіч

Расiйскi галоўны трэнер «Арсенала» не меў сур’ёзнага гульнявога досведу i рана стаў дзiцячым трэнерам. Пазней дарос да маскоўскiх акадэмiй, але фота небагата. Найбольш ранняе, што мы знайшлi, датуецца 2017 годам.

Дзяржынск – першы для 41-гадовага Вашкевiча досвед самастойнай работы на дарослым узроўні. Так трэнер выглядае сёння.

Другие посты пользователя

Все посты