Усе навіны

Васіліса Марзалюк: «Не магу сказаць, што санкцыі загартавалі беларускіх спартсменаў – мужчыны больш адчувальныя да дэталяў»

17 траўня, 18:44

Старшы трэнер зборнай Беларусі па барацьбе Васіліса Марзалюк расказала пра падрыхтоўку да АГ-2024.

Адзначым, што беларускія барцы ўзялі 10 ліцэнзій.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.

«Трэнеры сумесна з галоўным трэнерам і спартоўцам прымаюць рашэнне, калі яны жадаюць прыбыць на спаборніцтва. У Парыжы будуць прыкладна тыя ж умовы, як і ў нас, таму не думаю, што трэба прыязджаць моцна загадзя.

Справа ў тым, што, магчыма, у нас будуць дадатковыя правілы з французскага боку. На сёньняшні момант, я ня думаю, што гэта будзе нешта добрае. Таксама незразумела, у якіх умовах будуць жыць нашыя спартоўцы. Раней да тых краін, якія траплялі пад санкцыі, ставіліся вельмі непрыгожа. Будзем спадзявацца, што на вынік нашых спартсменаў гэта ніяк не паўплывае. Мы таксама павінны правезці з імі вялікую працу, каб яны гатовы. Вы напэўна бачылі заявы мэра Парыжа – вельмі дзіўная жанчына, як быццам яна пра спорт першы раз у жыцці чуе. Распавядаюць, што спорт павінен быць па-за палітыкай, але мы выдатна разумеем, што вялікі спорт – гэта даўно палітыка. Мы цалкам у гэта інтэграваныя, трэба ўмець і размаўляць правільна.

Я не магу сказаць, што санкцыі загартавалі нашых спартоўцаў. Працуючы трэці год са спартсменамі, магу сказаць, што мужчыны больш адчувальныя да дэталяў. Імкнуся рабіць вялікую стаўку на лідэраў, гэта таксама як просьба будзе гучаць ад мяне. Вельмі важна, каб чалавек, які ўжо ездзіў на Алімпіяду, быў у добрым настроі, у правільным «вайбе», і мог правільна пабудаваць камунікацыю з хлопцамі, усяліць сваю ўпэўненасць. Бо Алімпійскія гульні – гэта зусім іншае, чым чэмпіянат свету або чэмпіянат Еўропы», – сказала Марзалюк.