Tribuna/Футбол/Блоги/Ікра/Серыя «Алімпіяда-80» Настассі Цайдэр

Серыя «Алімпіяда-80» Настассі Цайдэр

У серыі фотаздымкаў «Алімпіяда-80» фатограф Настасся Цайдэр паказвае, як новы час і новыя рэаліі прыладзілі спадчыну алімпійскіх гульняў 1980 года.

Блог — Ікра
Автор — khvnsk
5 мая 2015, 00:11

Да апошняга часу слова "алімпіяда" асацыявалася з алімпійскімі гульнямі 1980 года. Алімпіяда-80 стала апошняй радаснай агульнанацыянальнай падзеяй у Савецкім Саюзе. Алімпійскія гульні шмат у чым мелі сімвалічнае значэнне, яны павінны былі даказаць капіталістычнаму свету перавагу сацыялістычнага строю і камуністычных ідэй. Аб'екты, пабудаваныя для Алімпіяды-80 сведчылі аб росквіце савецкай дзяржавы. На прыкладзе алімпійскіх аб'ектаў у Маскве па прашэсці трыдцаці гадоў можна пабачыць магчымыя варыянты далейшыя варыянты ўжывання аб'ектаў. Як змяніліся іх функцыі з цягам часу? Ці аказаліся яны запатрабаванымі горадам пасля Алімпіяды, дзеля якой яны былі пабудаваныя? Шматлікія аб'екты так і не ўпісаліся ў гарадскі ландшафт, і зараз выглядаюць прышэльцамі з мінулага. 

Лучшее в блогахБольше интересных постов