Tribuna/Футбол/Блоги/Ікра/Найгоршы злодзей краіны: неверагодныя прыгоды футбольнага фаната

Найгоршы злодзей краіны: неверагодныя прыгоды футбольнага фаната

У апошні час асаблівая ўвага СМІ накіравана на футольных фанатаў. У гэтым матэрыяле сабраныя неверагодныя фанацкія прыгоды, з мэтай паказаць, што менавіта футбольны фанат - найгоршы злодзей Беларусі.

Блог — Ікра
Автор — khvnsk
14 декабря 2015, 22:00
19
Найгоршы злодзей краіны: неверагодныя прыгоды футбольнага фаната

Аўтар жартоўнага Twitter-акаўнта @_FloridaMan збірае ўсе загалоўкі навін, дзе ёсць выраз «Florida Man» — «жыхар Фларыды». Так вызначаюць героя артыкула, калі не атрымліваецца апісаць яго дакладней.

У нас таксама можна сустрэць загалоўкі з прывязкай да месца жыхарства герояў ці да іх сацыяльнага статусу і прафесіі. У апошні час асаблівая ўвага накіравана на футбольных фанатаў. У гэтым матэрыяле адабраныя навіны, дзе паведамляецца пра неверагодныя фанацкія прыгоды з мэтай паказаць, што менавіта футбольны фанат – найгоршы злодзей Беларусі.

Паскудзіць па ўсёй Беларусі

Футбольны фанат робіць свае злачынствы паўсюль: ад Мазыра, дзе наш «супергерой» распаўсюджваў ролікі для дарослых, і да Наваполацка – там у ход пайшла не толькі «клубнічка», але і псіхатропы. Дарэчы, каб гучна нашкодзіць на Віцебшчыне, злодзею спатрэбіліся гады, цягам якіх ён паступова зарабляў аўтарытэт: нюхаў клей, ужываў алкаголь у грамадскіх месцах, а таксама ўдзельнічаў у бойках.

Толькі за гэты год фанат адзначыўся ў Брэсце, Кобрыне, Гомелі, Слуцку, Жыткавічах, Віцебску, Рэчыцы, а ў Мінску нават не аднойчы. Масштабы дзівяць і бянтэжаць – будзьце асцярожнымі і не адчыняйце дзверы незнаёмым, у наступны раз ён можа з’явіцца ў вашым горадзе.

Дзейнічае не адзін

Часам свае злачынствы злодзей робіць не адзін. У траўні зламыснік разам са знаёмымі запрасіў да сябе ў госці жыхара Гомеля. Гамяльчаніна чакаў «цёплы» прыём – спачатку яго пабілі, потым знялі з яго адзенне, звязалі і размалявалі цела фашысцкімі свастыкамі. Гэта было не ўсё – потым у такім выглядзе няшчаснаму прышлося бегаць па вуліцах.

А ў кастрычніку злодзей адпачываў з сябрамі ў адным з бараў. Перад закрыццём установы нешта пайшло не па плане. Канфлікт паміж нашымі героямі вызваліся вырашыць двое іншых наведвальнікаў. І дарма – у выніку ўсё вылілася ў збіццё гэтай пары. Адзін з удзельнікаў бойкі нават пырснуў у твары ахвярам слезатачывы газ. І вы ўжо здагадаліся, хто гэта быў.

Валодае псіхалагічнымі прыёмамі

Для сваіх злачынстваў футбольны фанат выбірае розныя методыкі. Адна з улюбёных – псіхалагічны прэсінг. Летам злодзей падгаварыў дзяўчынку збіць сваю аднагодку-цыганку. У выніку псіхалагічнага ціску паміж дзецьмі адбылася бойка.

Застаецца няўлоўным

Нягледзячы на тое, што з’яўляецца інфармацыя аб затрыманні галоўнага злодзея Беларусі, прыгоды футбольнага фаната працягваюцца. Ніхто не ведае, як ён выглядае і колькі яму гадоў. Сярод затрыманых, якіх выдавалі за сапраўднага злодзея, былі як непаўналетнія, так і дарослыя. Як беспрацоўныя, так і спецыялісты ў розных сферах

Лучшее в блогах
Больше интересных постов