Tribuna/Футбол/Блоги/В защите поуже, в атаке пошире/Чаму чэмпіёнства «Дынама» ‒ гэта дрэнна?

Чаму чэмпіёнства «Дынама» ‒ гэта дрэнна?

Автор — Drum23
26 ноября, 14:53
2
Чаму чэмпіёнства «Дынама» ‒ гэта дрэнна?

Доўгачаканае, але скандальнае...

Гэты тэкст пішацца яшчэ да 26 лістапада. Менавіта ў гэты дзень, прыблізна ў 15 гадзін па Менску «Дынама» падыме 8 чэмпіёнскі кубак. І, калі вы чытаеце гэты артыкул, «непрадказальнае» чэмпіёнства відавочна здарылася. Чаму зараз найгоршы час для перарывання серыі без тутылаў?

Заўзятары

Апошні раз «менчукі» выйгралі ЧБ 31 кастрычніка 2004 года. Некаторыя заўзятары «Дынама» нават не бачылі свой любімы клуб з трафеям, а старыя фанаты ўжо паспелі радзіць і выхаваць уласных дзяцей. Дзень наступнага доўгачаканага чэпіенства павівен быў стаць святам. Мінула 19 гадоў, 228 месяцаў, 995 тыдняў і 6965 дзен. І вось, чамусці, на трыбунах у Бабруйску не будзе ніводнага сапраўднага адданага фаната «Дынама». 3 29 снежня 2021 цягнецца байкот сектара, які забараняе наведваць матчы на ўсёй тэрыторыі Беларусі. Тое, што зараз адбываецца на матчах «Дынама» ніякім чынам не датычыцца людзей, якія прысутнічалі на трыбунах яшчэ ў 2004.

Блаславенне Лукашэнкам

«"Дынама-Мінск" павінна страсянуць увесь беларускі футбол». На жаль менавіта з гэтых слоў пачаўся чэмпіёнскі шлях «бела-блакітных». Лукашэнка асабіста прысутнічал на адкрыцці базы «Дынама-Юні» 3 верасня 2021 года, і пасля яго прамовы каэфіцыенты на поспех «менчукоў» імкліва ўпалі. Жаданне было канкрэтнае: «А я хачу, каб вы былі першымі. Каб вы, як паравоз, пацягнулі за сабой гэтыя футбольныя вагоны». У наступным годзе не атрымалася, «Дынама» заняло 4 месца, але самае цікавае пачалося ў міжсезонне. Санкцыя для «Энергетыка», «Шахцёра» ды «Белшыны» за дагаварные матчы. Наступны сезон усе тры калектыва пачалі з адмоўнай колькасцю ачкоў, а «Дынама» трапіла ў еўракубкі, дзе «паспяхова» выляцела раней за ўсіх. Вядома, што за дагаварныя матчы трэба жорска і ў момант караць, але, здаецца, што ў іншых абставінах ў рэаліях белфутбола гэты факт маглі «не заўважыць».

Так пачылася гісторыя, калі Лукашэнка перадаў ўніверсальны ключ. Для адкрыцця стадыёна і перапынення чэмпіёнскага застою.

«Чорны спіс» Мінспорту

Напрыканцы 2022 года Мінспорту пашырыла спіс футбалістаў, якія павінны знікнуць з беларускіх клубаў. Большасць прозвішчаў у гэтым спісе — удзельнікі відэа супраць гвалту. Але апынуліся ў спісе і іншыя… Напрыклад, Дзмітрый Бяссмертны, які пасля падзей 2020 не выказваўся публічна ўвогуле. Акрамя яго, з БАТЭ ў спіс трапілі: Дзяніс Шчарбіцкі, Станіслаў Драгун, Даніла Нячаеў. Ўсіх гэтых гульцоў БАТЭ лішыўся менівата перад чэмпіёнскім для «Дынама» сезонам. Толькі Нячаеву дазволілі гуляць пасля старту БАТЭ ў еўракубках. «Нёман», які з’яўляецца галоўным сапернікам «бела-блакітных» у гэтым сезоне страціў Жукоўскага і Пасевіча. А ў «Дынама» на працягу сезона спакойна знаходзяцца Бахар, які разам з былой жонкай падтрымліваў пратэстоўцаў, і Сачыўка, вяртанне якога было дастаткова эпічным, каб перайсці з «чорнага» ў «цнатліва-белы» спіс.

Такім чынам, галоўныя канкурэнты «менчукоў», дзякуючы пісьменнай працы Кавальчука, былі аслабленыя, а «Дынама», наадварот, набыла новых (насамрэч старых) гульцоў.

Дзяржфінансаванне і даўгі БАТЭ

Перыяд, калі БАТЭ нядрэнна зарабляў на ЛЧ, даўно скончыўся. Зараз вялічэзная частка бюджэту залежыць ад дзярфінансавання. Апошнія звесткі пра гэты дакумент для БАТЭ на бягучы сезон былі 16 чэрвеня, і тады яго яшчэ не падпісвалі. Вядома, потым БАТЭ зарабіў грошы на шляху кваліфікацыі ў еўракубкі, але, як паказал шэраг наступных падзей, недастаткова. Кіраўніцства «барысаўчан» звярталася ў Дом футболу, каб пазычыць прыблізна 700 тысяч даляраў, але атрымала адмову. Потым пачаўся распродаж футбалістаў за сціплыя грошы (Малькевіч, Грамыка, Кудравец). «Дынама» пакет дзярфінансавання атрымала адразу.

А пры канцы сезона ў кулуарах началіся размовы аб тым, што Капскі-малодшы можа прадаць ці ўвогуле страціць БАТЭ. Ўладзімір Япрынцаў безумоўна дагутуль зацікаўлены ў тым, каб узяць «жоўта-сініх» пад свой кантроль.

Для Кавальчука сённяшні дзень — паўнавартаснае свята, але на жаль гэта чэпіёнства насычана скандаламі і карупцыяй. Не аб гэтым марылі прыхільнікі «Дынама», чакаючы 19 гадоў…