Tribuna/Авто/мото/Блоги/Гоначная псіхапатыя НЕ ВАЙНЕ!/Другая перамога Ньюгардэна, крыўдная памылка Херты і іншыя нечаканасці Гран Пры Лонг-Біч чэмпіянату IndyCar

Другая перамога Ньюгардэна, крыўдная памылка Херты і іншыя нечаканасці Гран Пры Лонг-Біч чэмпіянату IndyCar

Гонкі на знакамітай гарадской трасе ў сонечнай Каліфорніі заўсёды бываюць падзейнымі і непрадказальнымі. Памыліцца на ёй лёгка, і кошт памылкі можа быць вельмі высокім. Колтан Херта ў чарговы раз пераканаўся ў гэтым, хаця збіраўся перамагчы. Прыйшлося гэта рабіць Джозэфу Ньюгардэну.

19 апреля 2022, 21:08
1
Другая перамога Ньюгардэна, крыўдная памылка Херты і іншыя нечаканасці Гран Пры Лонг-Біч чэмпіянату IndyCar

Фота: indycar.com

ЭТАП ПРАХОДЗІЎ 8-10 КРАСАВІКА. ПРАЗ ТЭХНІЧНЫЯ ПРАБЛЕМЫ, ШТО ЎЗНІКЛІ ПА ПРЫЧЫНЕ, ЯКАЯ АД АЎТАРА НЕ ЗАЛЕЖАЛА, АРТЫКУЛ АПУБЛІКАВАНЫ СА СПАЗНЕННЕМ. ШЧЫРА ВЫБАЧАЮСЯ ПЕРАД ЧЫТАЧАМІ.

Гонкі на знакамітай гарадской трасе ў сонечнай Каліфорніі заўсёды бываюць падзейнымі і непрадказальнымі. Памыліцца на ёй лёгка, і кошт памылкі можа быць вельмі высокім. Колтан Херта ў чарговы раз пераканаўся ў гэтым, хаця збіраўся перамагчы. Прыйшлося гэта рабіць Джозэфу Ньюгардэну.

Ёсць на гэтым свеце і адна пачвара, якая збіралася перамагчы. Перамагчы яна збіралася Украіну і ўкраінцаў, бо не ў сілах была змірыцца з тым, што гэтыя краіна і народ вольныя і незалежныя. За гэта яна паўтары месяцы таму распачала крывавую вайну ў нашых суседзяў і сяброў, пачала іх забіваць і гвалціць.

Але так ужо атрымалася, што ўкраінскі народ па-сапраўднаму свабодны, і сваю радзіму ён любіць. Таму меркаваны бліцкрыг абярнуўся для пачвары болем і зневажэннем, а таксама сусветнымі ганьбай і пагардай. Скарыць і падпарадкаваць сабе ўкраінцаў у пачвары не атрымалася, замест гэтага яна атрымала па сваёй пацучынай пысе і вырашыла схавацца нават ад сваіх памагатых.

Пачварава армія марадзёраў, забойцаў і гвалтаўнікоў пакуль яшчэ застаецца вялікай, і некаторы час працягне катаваць украінцаў. Але перамагчы іх у пачваравай арміі шанцаў няма, бо разлічаная яна толькі на паказуху, а не на рэальную вайну супраць моцнага суперніка.

А ўкраінцы – гэта зараз мацнейшае войска ў свеце. Нават з абмежаванымі рэсурсамі яны не далі ворагу дабіцца аніводнай стратэгічнай мэты, і цяпер гоняць яго са сваёй зямлі. Разам з імі гэта робяць і беларусы, якім цэнны досвед спатрэбіцца для ачышчэння нашай бацькаўшчыны, у якой з Украінай вораг адзіны. Яго смерць прынясе вызваленне адразу двум брацкім народам. Слава Україні! Героям Слава! Верым! Можам! Пераможам! Жыве Беларусь!

Вольнай Украіне дапамагаюць вольныя Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе таксама ведаюць толк у аўтагонках. Формула 1 там паступова набірае папулярнасць, хаця і свой выдатны чэмпіянат машын з адкрытымі коламі ў амерыканцаў ёсць – гэта IndyCar. Гонкі ў ім разнастайныя: і на авалах, і на трасах так званага еўрапейскага тыпу, і на гарадскіх.

Менавіта гарадскім з’яўляецца і этап у Лонг-Біч, дзе IndyCar гасцяваў на мінулых выхадных. 3 167-метровая (без малога дзвюхмільная) траса добра вядомая ўсім фанатам гонак са стажам, бо некалі прымала нават згаданую вышэй Формулу 1. Праўда, чэмпіянат свету не бываў тут даўно, затое IndyCar прыязджае на яе таксама шмат гадоў, радуючы гледачоў цікавымі гонкамі. Цікавай была і гэта, як мінімум таму, што пераможца яе высветліўся не ў кваліфікацыі.

Там перамог гоншчык каманды Andretti Autosport w/ Curb-Agajanian Колтан Херта, які доўгі час прэтэндаваў на перамогу і ў нядзелю. У гонцы ён лідзіраваў агулам дваццаць восем кругоў, пакуль не з’ездзіў на першы піт-стоп, пасля першага якога апынуўся быў на трэцяй пазіцыі, ззаду дзейснага чэмпіёна Алекса Палоў з каманды Chip Ganassi Racing, які выйшаў на першую пазіцыю, і пераможцам папярэдняга этапу на авале Texas Motor Speedway Джозэфа Ньюгардэна з Team Penske.

І ўсё б нічога, бо да фінішу заставалася яшчэ не так мала кругоў, але на пяцьдзесят шостым, калі амерыканец якраз накіроўваўся ў боксы на другі піт-стоп, ён на зношаных шынах дапусціў памылку ў дзявятым павароце і разбіў свой балід. У выніку ўсё, што заставалася Ньюгардэну, які кругам раней перахапіў лідарства ў Палоў, які тады правёў свой другі піт-стоп, гэта лідарства тое ўтрымаць.

Джозэф адправіўся на піт-лэйн праз два кругі і вярнуўся на трасу акурат перад носам у Палоў. Іспанец паспрабаваў атакаваць на маляўнічай шашы Шорэлін-Драйф, і ў пятым павароце паміж двума балідамі нават адбыўся кантакт, але амерыканец абараніў першую пазіцыю. Здавалася, што Алекс можа задаволіцца другім месцам, але ззаду накочваў адзін з экс-пілотаў Формулы 1, якіх у IndyCar багата, Рамэн Гражан.

Француз з каманды Andretti Autosport быў на альтэрнатыўнай стратэгіі, і на тым самым пяцьдзесят шостым кругу, які стаў нешчаслівым для Херты, атрымаў мяккія шыны. Гэта было рызыкоўна, бо яны і зношваюцца хутчэй. Але былому гоншчыку Haas дапамаглі здарэнні з удзелам іншых супернікаў, дзякуючы якім гонка пару разоў нейтралізоўвалася.

У выніку Рамэн і шыны збярог, і да Палоў наблізіўся, паспяхова атакаваўшы яго ў самым пачатку сямідзясятага круга, у першым павароце. А потым яшчэ прымусіў панервавацца і Ньюгардэна, паспрачаўшыся з ім за лідарства! Аднак той паспяхова адбіўся, атрымаўшы другую ў сезоне і другую запар перамогу. Гражан заняў выдатнае другое месца, Палоў фінішаваў трэцім.

Ад новазеландскага партнёра Ньюгардэна па камандзе Скота МакЛафліна, які перамог на першым этапе ў Сэнт-Пітэрсбергу і фінішаваў другім у Тэхасе, у Лонг-Біч Фартуна адвярнулася – ён прыйшоў да фінішу толькі чатырнаццатым. І ў выніку саступіў Джозэфу лідарства ў чэмпіянаце, дзе цяпер займае другую пазіцыю, маючы 113 ачкоў і на пяць адстаючы ад Ньюгардэна і на дзесяць апярэджваючы Палоў, які цяпер замыкае першую тройку.

Наступным этапам серыі IndyCar стане Гран Пры Алабамы, які 29 красавіка – 1 мая пройдзе на 3,7-кіламетровай (2,3-мільнай) трасе еўрапейскага тыпу ў горадзе Бірмінгеме.

Другие посты блога

Все посты