Усе навіны

Рутэнка пра палітычныя пытаннi да Сабаленка: «Без гэтага раздрая яна ўжо магла б стаць першай ракеткай свету»

23 чэрвеня, 20:01

Кіраўнік БФТ Сяргей Рутэнка падзяліўся меркаваннем пра ціск на Арыну Сабаленка (№2 WTA) з боку СМІ з пытаннямі пра вайну ва Украіне і сувязі з Аляксандрам Лукашэнкам, які прывёў да дзвюх адмоў ад удзелу ў прэс-канферэнцыі на «Ралан Гарос».

– Ціск на спартсменаў ва ўсіх відах спорту быў, ёсць і будзе. Цяпер, на жаль, спрабуюць ціснуць на палітычныя аспекты. Але немагчыма быць у топе і не знаходзіцца пад прэсам.

Я ў свой час прайшоў вельмі добрую школу іспанскіх журналістаў. Паверце, які там быў ціск. Мяне падлоўлівалі папарацы перад важнымі гульнямі, спрабавалі расхістаць эмацыйна.

Арыне, калі яна хоча стаць нумарам адзін, трэба змірыцца з гэтым, навучыцца абыходзіцца і быць разумнейшымі за тых журналістаў, якія задаюць рознага роду правакацыйныя пытанні.

Уцякаць ад іх не варта, трэба ўзважана падыходзіць да таго, што кажаш. Заўсёды можна адкрыта сказаць, што я не буду адказваць на пэўнае пытанне. Яны пытаюцца ўвесь час, але можна адказваць усё тое ж.

У яе быў добры шанец зараз стаць першай ракеткай падчас Ралан Гарос. Калі б Арына была без гэтага раздрая, то цалкам ужо магла б выйсці на першы радок сусветнага рэйтынгу, – сказаў Рутэнка.