Усе навіны

Сабаленка адмовілася каментаваць падтрымку Лукашэнкі і асуджаць беларускі ўдзел у вайне ва Украіне

1 чэрвеня, 00:57
6

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№2 WTA) падчас прэс-канферэнцыі пасля перамогі над суайчынніцай Ірынай Шымановіч адмовілася каментаваць падпісанне ліста за Аляксандра Лукашэнку і ўдзел у яго прыёме ў канцы 2020 года, а таксама асуджаць беларускі удзел у вайне, якую з 24 лютага 2022 гады працягвае Расiя ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

Пытанні на прэс-канферэнцыі задавала ўкраінская журналістка Tribuna.com Дар'я Мешчаракова.

Дар'я Мешчаракова. Хачу задаць вам два пытанні. Першае – пра Беларусь. У 2020 годзе вы падпісалі ліст у падтрымку Лукашэнкі ў той час, як [яго рэжым] катаваў і збіваў пратэстоўцаў на вуліцах. Далей выявілася, што вы святкавалі з ім Новы год. Як такое магчыма, што патэнцыйна першая ракетка свету падтрымлівае дыктатара і…

Арына Сабаленка. У мяне няма каментарыяў для вас, так што дзякуй за пытанне.

Дар'я Мешчаракова. Другое пытанне. Вы працягваеце казаць, што ніхто не падтрымлівае вайну, ніхто. Але ці можаце вы гаварыць за сябе і сказаць: «Я, Арына Сабаленка, катэгарычна асуджаю той факт, што Беларусь атакуе Украіну ракетамі, і хачу, каб гэта спынілася»?

Арына Сабаленка. У мяне няма каментарыяў для вас.

Дар'я Мешчаракова. Значыць, вы, па сутнасці, падтрымліваеце ўсё гэта, калі не можаце выказацца [супраць]? Вы не маленькі чалавек, Арына. Вы можаце…

Мадэратар. Яна ясна дала зразумець, што не будзе адказваць.

Арына Сабаленка. Перш за ўсё, так.

Дар'я Мешчаракова. Цяпер мы ведаем усё. Ўсё зразумела.

Арына Сабаленка. Вы атрымалі дастаткова адказаў ад мяне, і ў мяне няма каментарыяў для вас.

Дар'я Мешчаракова. Для нас усё зразумела.