Усе навіны

Беларус Ціханцоў выйграў чэмпіянат Еўропы

19 лютага, 19:15

Беларускі цяжкаатлет Яўген Ціханцоў заняў першае месца на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы ў Сафіі.

У рыўку Ціханцоў быў другі. Ён змог падняць 181 кг. Вынік на 1 кг больш змог паказаць армянскі спартовец Гарык Карапецян.

Аднак у штуршку беларус выступіў лепш за ўсіх супернікаў. Ціханцоў падняў штангу ў 217 кг і з выніковай вагой 398 кг заняў першае месца на чэмпіянаце. Сярэбраны медаль атрымаў Самвел Гаспаран (396 кг), а бронзавы – Гарык Карапецян (394 кг) (абодва з Арменіі).

Адзначым, што ў 2019 годзе Ціханцоў ужо станавіўся чэмпіёнам Еўропы.