Усе навіны

Павел Хадасевіч пра бронзу на ЧЕ па цяжкай атлетыцы: «Хацелася паказаць большы вынік, але маем тое, што маем»

20 лютага, 15:40

Штангіст Павел Хадасевіч даў ацэнку свайму выступленню на чэмпіянаце Еўропы па цяжкай атлетыцы.

«Хацелася паказаць вынік, але падрыхтоўка склалася не вельмі радасна. У Стайкі нехта прывёз вірус, з-за чаго ў апошні месяц усё ішло «па нахільнай».

З вынікам, які я паказаў, у прынцыпе, гатовы змірыцца, але толькі таму, што была такая падрыхтоўка. А так, канечне, хацелася паказаць больш вынік, але маем тое, што маем», – распавёў Хадасевіч.

Пасля тыдня спаборніцтваў у Балгарыі на рахунку беларускай дэлегацыі дзве ўзнагароды ў дваябор'і (0-1-1), а таксама шэсць малых медалёў у асобных практыкаваннях (1-1-4).