Фанаты «Динамо» об уходе Строка и Селивончика: «Хлопцы да апошняга засталіся адданымі свайму сумленню ды не далі заднюю, падаўшы прыклад астатнім калегам унутры «Дынама» і ўвогуле ва ўсім белфутболе»

1 мая 2021, 09:51
2

Фанаты минского «Динамо» опубликовали сообщение по поводу ухода из команды пресс-секретаря Александра Строка и специалиста по маркетину Алексея Селивончик.

«Жнівень падзяліў краіну на «да» і «пасля», а народ на «чорных» і «белых».

Усе вы ведаеце неймаверныя прыклады чалавечай мужнасці ды адвагі, а таксама – найніжэйшыя ўчынкі тых, хто абраў бок цемры.

Мы ганарымся, што адразу некалькі супрацоўнікаў нашага Дынама ў першыя ж дні падпісалі ліст за новыя выбары. Хлопцы – выдатныя прафесіяналы ды адданыя фаны нашага Легендарнага і Непераможнага клуба. Яны крок за крокам ішлі ад звычайных гледачоў да прадстаўнікоў ультрас-суполкі. А апошнія гады сваёй плённай працай рабілі брэнд «Дынама-Менск» адметным і пазнавальным.

Хлопцы да апошняга засталіся адданымі свайму сумленню ды не далі заднюю, падаўшы прыклад астатнім калегам унутры «Дынама» і ўвогуле ва ўсім белфутболе.

З 1 траўня яны пакідаюць свае пасты, бо як краіна, так і брэнд Дынама» зараз акупаваныя зверху тымі, хто прагнуў хрыбет ды хто пайшоў на кампраміс са сваім сумленнем.

Толькі ў такія часы ў «Дынама» можа працаваць нейкі незразумелы пасажыр з татуіроўкай іншага клуба, нашага прынцыповага суперніка (але і аматары таго клуба маюць вялізарныя пытанні да таго), што ўсплыў у «Дынама» праз свае сувязі ў мінспорта. Што можна казаць пра сумленне такіх людзей? Толькі ў такія часы прафесіянал, працай якога можна было ганарыцца нават у самыя цяжкія моманты жыцця клуба, звальняецца, а на яго месца прыходзіць жонка заслужанага ябацькі-грабца Багдановіча (такое прозвішча запляміў!).

Advertisment

Мы выказваем падтрымку нашым хлопцам! І мы ўсім яшчэ раз кажам – застаемся разам з «Дынама», застаемся сумленнымі, застаемся Беларусамі!

Жыве Беларусь!» – говорится в сообщении «Динамо».