Андрэй Краўчанка: «Адзіны радасны момант, я лічу, гэта тое, што людзі не губляюць надзею і веру, не перагортваюць старонку, знаходзячыся ў зьняволеньні»

Срэбраны прызёр па лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях у Пекіне-2008 Андрэй Краўчанка распавёў, які момант за мінулы год змог яго парадаваць.

— Што Вас парадавала/прымусіла ўсьміхнуцца ў 2021-м?

— Складана адказаць на гэтае пытаньне, бо жывеш успамінамі і рэальнай абстаноўкай, якая цяпер у роднай краіне. Я знаходжуся ўдалечыні ад дома і мне яшчэ складаней знайсьці нейкі радасны момант за ўвесь мінулы год, таму што чытаеш навіны, слухаеш знаёмых аб тым, як невыносна зараз у «БелаРусіі», жывеш і разумееш, якія ж бесчалавечныя людзі ва ўладзе! Я хіба не змагу знайсьці радасных момантаў для сябе, бо ў турмах да гэтага часу сядзіць вельмі шмат невінаватых людзей. Адзіны радасны момант, я лічу, гэта тое, што людзі не губляюць надзею і веру, не перагортваюць старонку, знаходзячыся ў зьняволеньні! – сказаў Краўчанка.

Комментарии

Возможно, ваш комментарий – оскорбительный. Будьте вежливы и соблюдайте правила
  • По дате
  • Лучшие
  • Актуальные