Все новости

Прызёрка Алімпійскіх гульняў Морыс падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў

27 августа 2022, 10:29

Сярэбраная прызёрка Алімпійскіх гульняў-2016 Сэндзі Морыс падпісала міжнародную Антываенную дэкларацыю спартсменаў.

Сэндзі Морыс – амерыканская скакунка з шастом, двухразовая чэмпіёнка свету, 7-разовая чэмпіёнка ЗША і 3-разовая сярэбраная прызёрка свету.

Антываенную дэкларацыю спартсменаў падпісала ўжо больш за 600 чалавек з 29 краін свету, паведамляе Аthletes for Freedom.