Все новости

Сныціна пра прызнанне SOS.BY экстрымісцкім фармаваннем: «Мы не першыя i не апошнія. Вельмі ганаруся маімі спартсменамі, хто падтрымаў народ»

8 октября 2022, 09:25

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна пракаментавала прызнанне Свабоднага аб’яднанная спартсменаў Беларусi экстрымісцкім фармаваннем.

«Ініцыятыву SOS.BY прызналі экстрэмісцкім фармаваннем!

Мы не першыя і мы не апошнія. Я ўдзячная людзям, якія «віншуюць», я ўдзячная нават тым, хто піша «дагуляліся». Але ўсе думкі пра Васю [Хамутоўскага] і іншых спартоўцаў, якія былі затрыманыя.

За гэтыя два гады я зразумела для сябе, як да гэтага стаўлюся – з вялікай адказнасцю. На мне адказнасць працягваць праводзіць мерапрыемствы для беларусаў за мяжой, адказнасць, калі да мяне звяртаюцца для дапамогі з адвакатамі, адказнасць, «што рабіць далей». За гэтыя два гады я зразумела, што быць грамадзянiнам – гэта не толькі эгаістычная адказнасць за сябе асабіста, гэта адказнасць за сваiх грамадзян i людзей вакол мяне!

Я вельмі ганаруся маімі спартсменамі, хто падтрымаў народ, і ўсімі вамі, хто ў пратэсце, нясе гэтую адказнасць!» – напісала Сныціна.