Беларусы востра ўспрынялі крывавую форму ад чэшскага часопіса, а ўкраінцам яна спадабалася
Апейкін узгадаў чэхам 2020-ы.
8 снежня чэшскі часопіс Reflex выпусціў матэрыял, у якім раскрытыкаваў рашэнне МАК дапусціць беларускіх і расійскіх спартсменаў на Алімпійскія гульні ў Парыж у статусе нейтральных атлетаў:
Свой пост аўтары суправадзілі ілюстрацыяй, распрацаванай штучным інтэлектам. На карцінках была прадстаўлена крывавая спартовая форма для беларускіх і расійскіх спартсменаў. Таксама ў матэрыяле было сказана, што аўтары пагодзяцца з рашэннем МАК пры ўмове ўдзелу атлетаў з РБ і РФ у дадзенай экіпіроўцы:
Малюнкі з крывавай формай разляцеліся па інтэрнэце, а карыстальнікі сталі актыўна іх абмяркоўваць. Вось украінскі бізнесмен Юрый Сапронаў апублікаваў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку некалькі малюнкаў і захапіўся экіпіроўкай, а таксама выказаў сваё стаўленне да байкоту Украінай спаборніцтваў у выпадку допуску спартсменаў з краін агрэсараў:
Пост Сапронава набраў больш за 4,5 тысячы лайкаў, а ў каментарах украінцы выказалі сваё меркаванне. У асноўным гэта былі станоўчыя водгукі пра экіпіроўку і заклікі адправіць у ёй нейтральных спартсменаў на АГ:
Адна дзяўчына прапанавала, каб адной з умоваў для допуску да АГ павінна стаць згода выступаць у гэтай форме:
А вось некаторыя беларусы паставіліся да крывавай формы негатыўна. Кіраўнік БФСС Аляксандр Апейкін прапанаваў чэхам зрабіць трэці камплект для сябе, аргументаваўшы гэта тым, што Чэхія да гэтага часу купляе расійскі газ і сыравіну, а грошы пазней ідуць на расійскія кулі. А яшчэ экс-дырэктар «Віцязя» ўзгадаў чэшскія спецпрыстасаванні, якія актыўна выкарыстоўваліся ў Беларусі супраць мірных пратэстуючых у 2020-м.
Вось як крывавую форму пракаментавала беларуская журналістка Вольга Чакулаева. Дзяўчына адзначыла, што кроў, пралітая рускімі ва Украіне спэцкала беларусаў. Таксама Чакулаева правяла паралель паміж БЧБ-сцягам і формай ад часопіса Reflex, суправадзіўшы яе цытатай з рамана Міхаіла Булгакава «Майстар і Маргарыта».
Каментарыі пад пастом былі ў асноўным негатыўныя. Вось адзін з ўдзельнікаў дыскусіі назваў матэрыял часопіса Reflex хайпам і нагадаў пра беларускіх добраахвотнікаў, якія ваююць на баку Украіны:
Беларуская актывістка Вольга Нікалайчык таксама ўзгадала пра беларускіх добраахвотнікаў і выказала словы падтрымкі Украіне:
А тут дзяўчыны дашлі да высновы, што пасты накшталт таго, што зрабіў часопіс Reflex, – папулізм. А яшчэ пазначылі, што Захад не зважае на злачынствы рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі:
Была таксама прапанова выдаць новую форму міжнародным арганізацыям: