Tribuna/Іншыя/Блогі/У Чэхii прапанавалi беларусам форму на АГ – адпаведна допуску падчас вайны ва Украiне

У Чэхii прапанавалi беларусам форму на АГ – адпаведна допуску падчас вайны ва Украiне

МАК не спадабаецца.

Аўтар — KentYara98
9 снежня, 04:47
У Чэхii прапанавалi беларусам форму на АГ – адпаведна допуску падчас вайны ва Украiне

Чэшскі часопіс Reflex выпусціў матэрыял з крытыкай рашэння Міжнароднага алімпійскага камітэту па допуску расійскіх i беларускiх спартсменаў да Алімпіяды. У журнале нагадваюць, што з 24 лютага 2022 года Расiя працягвае вайну ва Украiне з выкарыстанне тэрыторыi Беларусi, што i стала першапрычынай спартыўных санкцый. Цяпер жа МАК дапускае, што спартсмены з краiн-агрэсараў будуць спаборнiчаць на галоўным старце ў той жа час, пакуль расійскае войска «працягне забіваць мірных жыхароў Украіны, выкрадаць украінскіх жанчын, гвалтаваць і катаваць усіх, хто трапіцца пад руку».

«Мы «апладзiруем» і ўхваляем гэтае рашэнне пры ўмове, што спартсмены будуць насіць калекцыю, якую мы стварылі для іх з дапамогай штучнага інтэлекту», – дадюць у часопiсу. Форму прапануюць надзець адпаведную – крывавую.

У сваёй заяве часопіс адзначае, што хаця спорт павінен быць па-за палітыкай, але Пуцін, «гарачы і вельмі дрэнны хакеіст», выкарыстоўвае спартсменаў для прапаганды свайго тэрарыстычнага рэжыму пры любой магчымасці. Найлепшыя расійскія спартсмены з розных відаў спорту дапамагаюць яму апраўдваць крывавую вайну па ўсім свеце. Таксама ў часопісе нагадваюць, што вельмi шмат украінцаў «дакладна не змогуць патрапіць на Алімпіяду – таму, што рускія забілі іх у сваіх дамах».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты