Tribuna/Прочие/Блоги/Хорошие тексты/«В Жодино его или на Окрестина – был бы вшивый змагар». Блогер «Трыбуны» – пра суткі і вымушаны ад’езд з Беларусі

«В Жодино его или на Окрестина – был бы вшивый змагар». Блогер «Трыбуны» – пра суткі і вымушаны ад’езд з Беларусі

Чалавек, які не хаваў пазіцыі.

Автор — KentYara98
24 января, 17:02
«В Жодино его или на Окрестина – был бы вшивый змагар». Блогер «Трыбуны» – пра суткі і вымушаны ад’езд з Беларусі

Увечары 14 верасня 2023 года сілавікі прыйшлі да дадому да Яўгена Сухаверха – журналіста-фрылансера з Маладзечна і аўтара аўта-мота блогу на сайце Tribuna.com «Гоначная псіхапатыя», а таксама тэлеграм-канала на гэтую ж тэматыку. Пра той дзень і падзеі, якія рушылі ўслед Яўген, які вымушаны быў пакінуць Беларусь, распавёў «Вясне».

Прычынай «візіту» стала яго фота ў «ВКонтакте» з бел-чырвона-белым сцягам з Дня Волі 2019 года. На руках моцна зашпілілі кайданкі. А калі Яўген паскардзіўся на гэта, то ўчастковы міліцыянт Арцём Аляксандравіч Манід сказаў:

«Поверь, это самое легкое, что я могу для тебя сделать».

«Проста потым, аналізуючы гэтыя падзеі, і стаўленне канкрэтна Маніда да канкрэтна мяне, я пабачыў, што ён проста нікуды не дзенецца з гэтай «падводнай лодкі», ён проста выконвае гэтую працу, але там усе ўчастковыя такія людзі паднявольныя. Адзін з іх потым сказаў: «У мяне і так працы шмат, а тут яшчэ вамі, бэчэбэшнікамі займацца», — успамінае Яўген. —  То бок ім гэта самім не прыемна, але вось яны мусяць... Напрыклад, Манід, я адчуваў, нейкай агрэсіі персанальна да мяне не мае. Проста вось яму трэба было гэтую чорную працу выканаць».

Ужо потым Арцём Манід нават выбачаўся перад маці Яўгена:

«Як мне маці расказвала, ён падыйшоў да яе і сказаў: «Я не думаў, што так усё атрымаецца»».

Участковы прыйшоў да Яўгена разам з трыма ці чатырма сілавікамі (дакладна хлопец не памятае). На ўсіх іх былі апранутыя бронекамізэлькі. Маці Яўгена спытала ў сілавікоў, навошта ім яны:

«Яна як бы з такім ужо сарказмам тыпу: «Прыперліся тут такога сур'ёзнага злачынцу вінціць». Хтосьці з іх адказаў: «Адзін з іх, Зельцэр, аднаго з кэдэбэшнкаў застрэліў. Якога вы сына выхавалі!»

У Яўгена забралі ўсю тэхніку: сістэмны блок з маніторам і клавіятурай, а таксама мабільны тэлефон і флэшку. Пераапрануцца з хатняй вопраткі яму не далі.

Яўгена адвезлі ў Маладзечанскі РАУС. Варта адзначыць, што ў хлопца — доўгія валасы. Спачатку ён ляжаў тварам у падлогу ў нейкім памяшканні, таму толькі чуў, як яго цкавалі з-за гэтага:

«Гэта іх была, напэўна, любімая тэма. Таму што кожны з міліцыянтаў, хто звяртаў на гэта ўвагу, намякаў, што ў іх разуменні, «калі ў мужыка даўгія валасы, то ён абавязкова» не такой арыентацыі — не гомасэксуал, калі падабраць карэктнае слова. Такія былі намёкі ва ўсіх. Або такія — адзін нейкі прыходзіў і пабачыў даўгія валасы, і сказаў: «Я бы его в Жодино или на Окрестина отправил, был бы вшивый змагар». Выказаў такое стаўленне, што паколькі я змагар у яго разуменні, я і павінен быць вшывы, бо я супраць іх дзяржавы, супраць іх дзяржаўнага ладу выступаю, таму вось такі я і павінен быць».

А яшчэ Яўгена дапыталі два кэдэбэшнікі, адзін з якіх быў лысы.

«Адзін звярнуў увагу на тое, што я не знаходжуся ні ў якіх рамантычных стасунках, і пажартаваў, у яго разуменні, астравумна… Ён спытаў, ці ёсць у мяне дзяўчына. І калі я адказаў, што не, ён сказаў: «Ооо, кулачок — наш друг»».

На наступны дзень над Яўгенам правялі суд анлайн. Там прысутнічаў і Манід, але блогер так і не зразумеў, у якой якасці. Манід сказаў суддзі:

«Поступили сведения, что данный гражданин неоднократно высказывался против действующей власти».

«Калі я правільна памятаю, ён спаслаўся на нейкіх суседзяў, што гэта нібы яны данеслі да яго на нас, — кажа Яўген. — Хаця там у нас суседзяў паўтары чалавекі. І наўрад ім надта цікавыя нашыя погляды».

«Я проста за сябе скажу, што калі ў 1995 годзе (мне было 10 гадоў толькі) быў рэферэндум, калі вярнулі сімволіку гэтую напалову савецкую, ужо тады я ўсё зразумеў сваім дзіцячым мозгам, што ўсё пайшло не туды. Таму, можна сказаць, што з таго часу ў мяне такое стаўленне. Ну і потым быў 1996 год з разгонам Парламенту і абнуленне тэрміну (Лукашэнкі), 2004... Толькі яшчэ раз паказала, што я меў рацыю».

Дарэчы, Манід так і казаў падчас першай сустрэчы з Яўгенам 14 верасня:

«Што напісаць? Што ты тут з 2000-х змагар?»

Суддзя Аляксей Іршын прысудзіў Яўгену 15 сутак паводле артыкула 24.23 КаАП.

Старшы змены ў Маладзечанскім ІЧУ сказаў Яўгену:

«Па тваім артыкуле наогул асобы рэжым».

«А гэта значыць, што вывады  з камеры толькі ў кайданках, і што тры разы за ноч ты мусіш будзеш падняцца, назваць, хто ты такі, дату нараджэння і артыкул свой, — узгадвае Яўген. —  І сказаць напрыканцы, калі ты яшчэ не ведаеш свайго пакарання, то «да суда». А калі ведаеш пакаранне, то кажаш, колькі табе сутак».

У камеры не было матрацаў і пасцельнай бялізны. У такіх ўмовах утрымліваліся ўсе палітычныя.

«Літаральна пару разоў такое было, што да нас прыйшоў адзін малады падпалкоўнік. І ён такі на нас (на мяне і яшчэ аднаго сукамерніка, які быў за палітыку) наезд зрабіў:

«Будем сегодня с вами гимн разучивать», а то вы кшталту распаясаліся і трэба любіць радзіму ў іх разуменні».

Праверкі (гэтак званыя «шмоны») у палітычных былі штодня некалькі разоў на дзень і тры разы на ноч, распавядае блогер.

«Падчас адной з праверак шманаюць, і адзін з калідорных (у асноўных яны былі сяржанцкага, максімум прапарскага звання) кажа: «Вот, надо их подвести к той камере, там у нас человек, который на Донбасе воевал».

Быццам бы мы тут... Відаць, у іх разуменні мы ж абавязкова значыцца за Украіну, а значыць і за нацызм у іх разуменні. І адзін яшчэ кажа: «Там люди воюют против тех, кто наши деревни сжигал, а вы тут на себя свастики накалываете". Хаця ні на ком з нас свастыкі не было, акрамя аднаго чалавека непалітычнага…»

Як кажа Яўген, зняволеныя ў Маладзечанскім ІЧУ дзяліліся на палітычных і непалітычных. Але былі і такія непалітычныя, каго прыраўнялі да палітычных — таму яны ўтрымліваліся ў такіх жа ўмовах. Сярод іх — чалавек са свастыкай на назе.

«Ён трапіўся на нейкім дробным крадзяжы ў краме нейкага сырка ці то паштэту, — тлумачыць Яўген. — І калі яго ўзялі, то пабачылі, што ў яго татуіроўка ў выглядзе свастыкі — па-маладосці набіў. Яго за гэтую свастыку прыраўнялі да палітычных».

Яшчэ да палітычных прыраўноўвалі і тых, хто трапіў па артыкуле 19.11 КаАП — непадпарадкаванне, але звязанае з бытавымі сітуацыямі.

Напрыканцы тэрміну Яўгена ізноў прывялі да лысага кэдэбэшніка.

«Яго цікавіла, ці ёсць «з такімі, як у вас, поглядамі, кантакты ў тэлефоне, да якіх варта прыйсці», —  тлумачыць Яўген. —  Як мяне да яго завялі, ён адразу спытаў у мяне:

«Как сидится?»

Я кажу: «Ну, нармальна»

Ён адказвае: «Ну раз нормально, так может еще посидишь?»

Я адказваю: «Дома все же таки сидеть лучше».

Пытае мяне: «Когда выходишь?»

«В пятницу».

«Вот сейчас мы посмотрим, выйдешь ли ты в пятницу». І пачаў мяне апытваць па кантактах з тэлефона, хто гэты такі, хто гэтая такая, што можаш там пра таго ці пра гэтую сказаць. Вось такога зместу была размова».

«Очень плохо, если те, о ком шла речь, узнают, что о них шла речь», — папярэдзіў напрыканцы лысы кэдэбэшнік.

А яшчэ нешта ўзгадаў пра выбарчую кампанію:

«Я не памятаю, ці ён казаў пра прэзідэнцкую, ці тую, якая будзе ў лютым, але ён узгадаў, каб я захоўваў цішыню падчас яе, каб нідзе не выказваў сваіх думак і нікога да нічога не заклікаў", — кажа Яўген. — Яшчэ ён дадаў: «Может никого и не задержим по этой инфомации». Ён можа паспрабаваў супакоіць. Таму што і я даваў такую інфармацыю, якую яны і так ведаюць, ён дарэчы яшчэ потым сам сказаў: «Я тебе такие вопросы задавал, я сам и так всё знаю, мы тебя проверяли, что ТЫ нам скажешь». Таму я і разумеў, што я правільна рабіў, што я казаў толькі тое, што і так агульнавядомае».

Напрыканцы тэрміну Яўгена адзін падпалкоўнік звярнуўся да яго падчас адной з праверак:

«Ну што, Сухаверх, теперь в Польшу не велосипеде поедешь? Ты же нашу страну не любишь. Наша страна тебе не нравится».

«Натуральна, што я змаўчаў, таму што разумеў, што любое маё слова можа зараз моцна пагоршыць мой стан, — кажа Яўген. —  А я хацеў выйсці, таму сказаў: «Не ведаю, што буду рабіць». Але па-сапраўднаму я б яму сказаў: “Я-то можа і ў Польшчу, і на веліку паеду, але наогул перада мной будзе адкрыты вольны цывілізаваны свет, а перад табой будзе Паўночная Карэя».

Пасля 15-ці сутак  — зноў «вэлкам бэк ту хэлл», як кажа Яўген. 12 кастрычніка 2023 года хлопца прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за фота з бел-чырвона-белымі сцягамі у фэйсбуку — з вулічных акцый жніўня 2020 года ў Маладзечне. Суддзя Алег Лагачоў анлайн і без сведкаў асудзіў яго на 28 сутак. Яўген спрабаваў абараніцца:

«Уся сістэма пабудаваная так, што ты сябе намагаешся апраўдаць, але закопваеш усё болей».

Чаму?

«Фоткі, якія маглі б мяне прывесці да такіх непрыемнасцяў, я павыдаляў у першы ж вечар, як і выйшаў [пасля «сутак»]. Але яны проста раней нарабілі скрыншотаў. І хоць бы я іх выдаліў год таму — яны сёння гэтыя фоткі прад'явяць і скажуць, што знайшлі іх сёння. І ты ніяк не дакажаш адваротнае. А калі паспрабуеш, то, натуральна, заблытаешся ў сваіх паказаннях і закапаеш сябе яшчэ глыбей. Не ведаю, ці штосьці дапамагло з таго, што я намагаўся апраўдацца, бо ў суддзі гэты прысуд быў напісаны яшчэ да таго, як гэты працэс пачаўся. Бо абодва разы (па адманістрацыйных справах) на мяне гэтыя матэрыялы далі КДБ. Таму я думаю, што ў КДБ адразу распарадзілася, колькі мне прысудзіць. І абараняцца неяк, і даказаць сваю невіноўнасць не было ніякага сэнсу».

Як кажа Яўген, другі яго адміністрацыйны тэрмін нічым не адрозніваўся па ўмовах утрымання ад першага:

«Яны ведаюць, што ніхто старонку не перагортваў, што ўсе добра памятаюць 2020-ы год, і што пратэсныя настроі ў грамадстве захоўваюцца. Мы бойку за сваю Беларусь яшчэ не прайгралі, і нам трэба змагацца далей», — адзначае Яўген.

Аднойчы адзін былы сілавік і выкладчык крымінальнага права ў каледжы прывёў сваіх студэнтаў на экскурсію ў Маладзечанскі РАУС, які знаходзіцца побач з ІЧУ, дзе сядзеў Яўген. А па выхадзе адтуль супрацоўнікі РАУС яго паклікалі… і затрымалі. Прычынай сталі фота з адной з беларускіх акцый у Вільні, які той выкладчык неяк зрабіў.

Другие посты блога

Все посты