Tribuna/Футбол/Блогі/Рэканструкцыя «Трактара» ў разгары. Стадыён на парозе найбуйнейшых змен за апошнія 40 гадоў

Рэканструкцыя «Трактара» ў разгары. Стадыён на парозе найбуйнейшых змен за апошнія 40 гадоў

Што там адбываецца зараз.

Аўтар — KentYara98
Рэканструкцыя «Трактара» ў разгары. Стадыён на парозе найбуйнейшых змен за апошнія 40 гадоў

Стадыён «Трактар», які размяшчаецца ў раёне Ванеева, даўно меў патрэбу ў рэканструкцыі. Уведзены ў эксплуатацыю ў далёкія 50-е, ён перажыў усяго 2 рэканструкцыі, апошняя з якіх была да Алімпіяды ў Маскве ў 1980-м годзе. За гады выкарыстання стадыёна яго стан станавіўся ўсё горш і горш: выцвілыя сядзенні, прарослая праз бетон зеляніна, адсутнасць даху і электраасвятлення. Некаторыя карыстальнікі «Трыбуны» называлі яго горшым у краіне.

Першыя размовы аб неабходнасці зменаў з'явіліся ў 2010-м. У наступстве нават зʼявіўся праект арэны, які прыйшлося карэктаваць з-за будаўніцтва побач Нацыянальнага футбольнага стадыёна.

Час «Трактара» прыйшоў у верасні мінулага года, калі на пляцоўцы зʼявіліся будаўнікі.

Будучым гасцям стадыёна абяцаюць 2 новыя трэніровачныя палі, якія зʼявяцца за кошт зносу паўднёвай і ўсходняй трыбун. Хаця гэта прывядзе да значнага памяншэння пасадачных месцаў. А вось асноўнае поле разам з яго натуральным газонам плануюць захаваць.

На стадыёне ўжо прыбралі старыя пластыкавыя сядзенні і хутка павінен пачацца рамонт падмурку заходняй трыбуны. Тут адразу ўсплывае ў памяці рэканструкцыя стадыёна «Барселоны» «Камп Ноу», дзе тыя самыя сядзенні прадавалі заўзятарам за не вельмі сімвалічныя грошы.

Заходнюю трыбуну, чый стан за апошнія гады стаў засмучаваў, чакае грунтоўная рэканструкцыя. Перад пачаткам будаўніцтва чыноўнікі абяцалі павялічыць колькасць раздзявалак і арганізаваць іншыя памяшканні, у тым ліку залу для допінг-кантролю, медпункт, канферэнц-залу, прэс-цэнтр, пакоі для каментатара і аператараў, буфет для гледачоў на 40 чалавек, VIP-зона з кафэтэрыем. на 30 чалавек, VIP-зона на трыбунах на 30 чалавек і зона прэсы на 20 чалавек.

Былі ў спісе абяцанняў пандусы і падʼёмнікі для зручнасці людзей з інваліднасцю. Ці зʼявіцца ўсё заяўленае ў выніку – невядома. Пакуль супрацоўнікі на будоўлі абмяжоўваюцца фразай аб планаванні «перапланіроўкі памяшканняў падтрыбуннай прасторы».

Да работ па рэканструкцыі акрамя прафесіяналаў прыцягваюць і студэнтаў – у лістападзе і снежні тут працавалі ўладальнікі членства ў рэжымнай студэнцкай арганізацыі БРСМ з БНТУ, БДУІР, БДУ, БДЭУ і БДТУ. Аб добраахвотнасці такіх прац можна толькі здагадвацца, але ў арганізацыі абяцаюць працягнуць такую практыку – прама зараз фармуюць новую групу з 40 «шчасліўчыкаў».

Слава Жигалка
Я бы срыў горачку, з якой назірают безбілетнікі. Гэта ня вельмі цяжка, тым больш, што усходнюю трыбуну зносят. А сцены заходняй трыбуны нам абяцалі ўпрыгожыць беларускімі узорамі. Чакаем гэтага з нецярпеннем. Будзем уражаны.
Адказаць
0

Іншыя пасты карыстальніка

Гулец НБА зрабіў прыемнае заўзятарцы каманды суперніка
1 лютага, 21:18
Польскi клуб зноў нятанна прадаў гульца «Арысу» Шпілеўскага – а набывае iншых раз-пораз у ЧБ (ехаць зусiм недалёка)
31 студзеня, 06:26
Вось ужо месяц, як беларуска выпала са складу зборнай Украіны па біятлоне. Першая частка сезону склалася для яе жахліва
29 студзеня, 12:51
Рэканструкцыя «Трактара» ў разгары. Стадыён на парозе найбуйнейшых змен за апошнія 40 гадоў
28 студзеня, 23:30
Яшчэ адна лёгкаатлетка з Беларусі можа пачаць выступаць за Польшчу і нават паехаць на Гульні ў Парыж. Вось хто гэта
28 студзеня, 19:30
У Беларусі тры браты-хакеісты запусцілі ўласны брэнд спартыўнага адзення. Бузава ўжо атрымала ад іх падарунак
28 студзеня, 12:30
Найбуйнейшыя грошы Сабаленкі ў карʼеры: Аўстралія – рэкорд, US Open і Мадрыд – таксама больш за 1 млн, а пачынала з 68 баксаў
28 студзеня, 06:48
Беларускі хакеіст здзівіў партнёраў. Раскрыўся з незнаёмага боку
27 студзеня, 21:04
Дончыч правёў фенаменальны матч і абнавіў парачку асабістых рэкордаў. Асаблівы момант у кар'еры славенца
27 студзеня, 19:02
У Беларусі ганялi шайбу яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя! Сучасны хакей прыдумалi пазней
27 студзеня, 17:00
Як беларускі футбол зарабляе на «Урале» Ганчарэнкі. Асноўныя плюшкі атрымаў БАТЭ, але не толькі ён
27 студзеня, 09:13
У рэжымнікаў прабелемы з Нячаевым, але сам гулец тут не пры чым
27 студзеня, 01:37
З Расіі ў Брэст прыехаў гулец, які сядзеў там 3 месяцы за бойку, у Гомель – фаны «Зеніта» са сцягам (шмат дзе непажаданым) імперыі
25 студзеня, 06:24
Беларус Артем Кузьмич потерял на войне ногу, но не боевой дух. Стал чемпионом по джиу‑джитсу, а теперь помогает украинским военным
25 студзеня, 04:49
Асабліва старанная праверка. Дзеянні івуарыйскага паліцэйскага абурылі сацсеткі
24 студзеня, 23:10
«Гарызонт» падпісаў сясцёр-двайнят. Раслі ў шматдзетнай сям'і, якую цягнула маці, а баскет адчыніў дзверы ва ўніверсітэт (але там былі праблемы)
24 студзеня, 21:00
«В Жодино его или на Окрестина – был бы вшивый змагар». Блогер «Трыбуны» – пра суткі і вымушаны ад’езд з Беларусі
24 студзеня, 17:02
Перакладчык і карэспандэнт расплакаліся прама падчас інтэрв'ю трэнера пасля гістарычнага выхаду Сірыі ў плей‑оф Кубка Азіі
24 студзеня, 12:53
Спартзала, мацоўня ці трэнажорная зала? Як займацца спортам па-беларуску
24 студзеня, 05:23
Славяне не ўмеюць у баскет генетычна, а супернікі гуляюць «фенаменальна». ДзяржТБ патлумачыла, чаму «Мінск» валіцца
23 студзеня, 06:00
Усе пасты