Асацыяцыя спартыўнай барацьбы, НАК і Мінспорту Украіны патрабуюць выключыць Каладзінскую са спісу ўдзельніц АГ-2024
13 красавіка, 09:16
Украіна накіравала ў МАК ліст з патрабаваннем не дапускаць беларускую Ванэсу Каладзінскую да Алімпійскіх гульняў у Парыжы.
Дакумент падпісаны кіраўнікамі НАК, Мінспорту і Асацыяцыі спартыўнай барацьбы Украіны. У ім адзначаецца, што спартсменка «парушае патрабаванні нейтралітэту».
Адзначым, што ў дакуменце пазначана, што 9 студзеня 2024 года спартсменка ўдзельнічала ў прапагандысцкім мерапрыемстве разам з Лукашэнкам. Тады Каладзінская атрымала прэмію Лукашэнкі за «духоўнае адраджэнне».
Нагадаем, што Каладзінская мае дачыненне да сілавых структур Беларусі. Спартсменка з'яўляецца чальцом таварыства «Дынама», звязанага з МУС Лукашэнкі.