Все новости

Герасіменя пра выклік у суд: «Ага, бягу ўжо😂»

2 снежня 2022, 11:12

Прызёрка Алімпійскіх гульняў па плаванні Аляксандра Герасіменя пракаментавала навіну, што суд над ёй і выканаўчым дырэктарам БФСС Аляксандрам Апейкіным пачнецца 19 снежня. На сайце суда паведамляецца, што Герасіменю і Апейкіна чакаюць з пашпартамі.

«Ага, бягу ўжо😂», – напісала Герасіменя.

Нагадаем, супраць трохразовай медалісткі Алімпійскіх гульняў, чэмпіёнкі свету і Еўропы па плаванні і экс-старшыні Беларусскага фонда спартыўнай салідарнасці, а таксама выканаўчага дырэктара БФСС адкрылі спецвытворчасць па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Раней Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яны дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і прыгаворваць іх да расстрэлу.

⚽️ Чэмпіянат свету-2022 па-беларуску і без VPN! Пампуй дадатак Tribuna.com