Усе навіны

Герасіменю і Апейкіна асудзілі на 12 гадоў турмы па «завочнай» справе

26 снежня 2022, 15:50
4

Мінскі гарадскі суд 26 снежня вынес прыгавор па справе заснавальнікаў Беларускага фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандры Герасімені і Аляксандра Апейкіна.

Прызёрку алімпійскіх гульняў і выканаўчага дырэктара БФСС прыгаварылі да 12 гадоў калоніі. Нагадаем, што іх вінавацілі па ч. 3 арт. 361 КК (Заклікі да мераў абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

На думку Генпракуратуры, дзеянні Герасімені і Апейкіна ў Фондзе спартыўнай салідарнасці прычынілі шкоду нацыянальнай бяспецы Беларусі на больш чым 800 тысяч рублёў (больш за 320 тысяч долараў).

Гэта першы прысуд у Беларусі па крымінальнай справе, якая расследавалася ў рамках спецвытворчасці.

Нагадаем, што раней Лукашэнка падпісаў закон аб зменах у крымінальна-працэсуальны кодэкс. Яны дазваляюць судзіць беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой, завочна і прыгаворваць іх да расстрэлу.

Паказаць яшчэ 4