Усе навіны

Шкурдай выйграла чэмпіянат Расіі на дыстанцыі 200 метраў на спіне

18 красавіка 2023, 21:24

Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай заняла першае месца на чэмпіянаце Расіі ў Казані па плаванні.

На дыстанцыі 200 метраў на спіне яна фінішавала з вынікам 2.08,13.

Гэта шосты паказчык сусветнага сезона.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.