Усе навіны

Змушко заняла трэцяе месца на чэмпіянаце Расіі на дыстанцыі 100 метраў брасам

19 красавіка 2023, 20:56

Беларуская плыўчыха Аліна Змушко на чэмпіянаце Расіі на дыстанцыі 100 метраў брасам заняла трэцяе месца (1.06,89).

У паўфінале заплыву Змушко ўстанавіла рэкорд краіны (1.06,44).

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.