Усе навіны

Намеcнiца старшыні БФП Капачэня: «Нам вельмі патрэбен допуск на міжнародную арэну»

23 чэрвеня, 19:16

Намесніца старшыні беларускай федэрацыі плавання Ганна Капачэня паскардзілася на адсутнасць ліцэнзій на АГ-2024.

– У нас з 1 сакавіка пачаўся кваліфікацыйны перыяд на Алімпійскія гульні.

Вядома, мы ўсе вельмі хвалюемся, таму што па вялікай вадзе стартаў застаецца не так шмат. Нам вельмі патрэбен допуск на міжнародную арэну.

Мы прасілі міжнародную федэрацыю ліцэнзаваць нашы спаборніцтвы. Да гэтага моманту нам не адмаўлялі. Гэта наш чэмпіянат, наш кубак, які пройдзе на наступным тыдні. Але адказу мы не атрымалі: ні так, ні не.

Мы ўвесь час у падвешаным стане. Але нашыя вынікі прынятыя міжнароднай федэрацыяй, мы бачым нашых спартоўцаў у міжнародным рэйтынгу і, спадзяемся, пры станоўчым рашэнні яны будуць і ўлічаныя.

На сённяшні дзень, калі разглядаць тэхнічныя вынікі нашых вядучых спартсменаў, у нас было б ужо 5 ліцэнзій, – цытуе Копчэню sport5 са спасылкай на «Спортивный интерес».

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.