Усе навіны

Трэнер зборнай Беларусі па плаванні: «Наладжваемся толькі на Алімпіяду. Якая будзе сітуацыя, нас не тычыцца»

16 ліпеня, 22:36

Старшы трэнер зборнай Беларусі па плаванні Мікіта Лугаўкін расказаў пра планы каманды.

– Нядаўна з'явілася інфармацыя аб магчымасці Азіяцкіх гульняў і гэтак далей. Натуральна, калі нешта будзе мяняцца, нейкія магчымасці для зборнай каманды, то будзе мяняцца і план.

На сёння асноўны старт – гэта чэрвень. Пасля невялікі адпачынак. І пачынаецца алімпійскі сезон. Мы, натуральна, наладжваемся толькі на Алімпіяду. Мы павінны закласці плацдарм да добрага выніку.

Якая будзе сітуацыя, нас не датычыцца. Мы будзем імкнуцца паказаць вынік менавіта да Парыжа. Вядома, такія лічбы ёсць, але калі я са Шкурдай пачынаю размаўляць, яна мне не дазваляе. Кажа: я не хачу аб гэтым думаць. Я хачу, каб у яе не было межаў, каб магла, калі я скажу, напрыклад, дзве-тры, яна скажа: так, гэта ўсё, што я магу. Не, няхай яна з двух плыве, – сказаў Лугаўкін.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.