Усе навіны

Беларускія плыўцы вернуцца на міжнародныя спаборніцтвы не раней за люты

5 верасня, 10:45

Міжнародная федэрацыя плавання назвала тэрміны магчымага вяртання беларусаў і расіян да міжнародных стартаў.

«Калі рэалістычна ацэньваць сітуацыю, то да таго часу, калі ўсе неабходныя праверкі будуць завершаны, мы, верагодна, будзем разглядаць чэмпіянат свету ў горадзе Доха ў лютым у якасці першага спаборніцтва для індывідуальных нейтральных спартсменаў», — паведамілі ў World Aquatics.

На ЧС, які пройдзе 2-18 лютага, беларусы і расіяне змогуць адабрацца на Алімпійскія гульні 2024 года ў Парыжы.

Раней World Aquatics зацвердзіла крытэры для атрымання нейтральнага статусу, але толькі ў асабістых спаборніцтвах і максімум па аднаму спартсмену на кожную дыстанцыю.

Крытэры допуску таксама ўключаюць выступленне без сцяга і гімна, форму белага колеру, непадтрымку вайны ва Украіне, адсутнасць сувязей з сілавымі ведамствамі, забароны на выступленне ў камандных відах і камунікацыі са СМІ.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.