Усе навіны

Беларус Карабейнікаў выйграў марафонскі заплыў у Дагестане

3 кастрычніка, 13:42

Беларускі плывец Леанід Карабейнікаў стаў пераможцам марафонскага заплыву SulakRace у Сулакскім каньёне ў Дагестане.

Аршанец праплыў дыстанцыю працягласцю 27 кіламетраў за 7 гадзін 1 хвіліну 28 секунд. Гэта рэкорд заплыву, які праводзіўся ўжо пяты раз. .

На дыстанцыі 11,5 км другім фінішаваў мінчанін Аляксандр Маковіч (2.46.50).

Мінчанін Дзяніс Бында заняў трэцяе месца на дыстанцыі 3,6 км (1:6.56).