Усе навіны

Шкурдай і Змушка прабіліся ў фінал Кубка свету па плаванню

22 кастрычніка, 13:37

Дзве беларускія плыўчыхі Анастасія Шкурдай і Аліна Змушка прабіліся ў фінальныя заплывы на этапе Кубка свету па плаванні ў Венгрыі.

Шкурдай паказала другі час на дыстанцыі 200 метраў на спіне (2.11.36).

Змушка стала другой на 50-метроўцы брасам (30:70).

Яшчэ адна беларуска Анастасія Куляшова не прабілася ў фінал, паказаўшы 9-ы вынік на дыстанцыі 100 метраў батэрфляем (59:89).

Фіналы заключнага дня турніру адбудуцца ўвечары 22 кастрычніка.