Усе навіны

Анастасія Шкурдай: «Самае галоўнае, што мы вярнуліся да міжнародных стартаў праз амаль два гады»

25 кастрычніка, 19:40

Беларуская плыўчыха Анастасія Шкурдай распавяла пра мінулы этап Кубка свету.

– Мы прыляцелі крыху позна даволі, але раніцай трэнер даў час адаспацца, таму адчуваю сябе нармальна.

Нас сустрэлі вельмі добра. Федэрацыя прыехала і падарыла кветкі. Там у нас нават узялі невялікае інтэрв'ю. Усё гэта, вядома, прыемна. Самае галоўнае, што мы вярнуліся да міжнародных стартаў праз амаль два гады. У першую чаргу гэта спаборніцтвы патрэбныя для нас, таму што такіх стартаў нам вельмі моцна не хапае і я разумею, што для таго, каб прагрэсаваць трэба спаборнічаць з лепшымі ў свеце.

– А з кімсьці з сусветнага тура ты ўжо была знаёмая да гэтага?

– Так, вядома. Плавала з некаторымі на міжнароднай лізе ISL і адтуль у мяне вельмі шмат сяброў. Усіх сустрэла і была вельмі рада. З дзяўчынкамі некаторымі спісвалася і яны вельмі прыязна ставяцца да мяне. Сустрэла тут старых сяброў.

– Ці быў мандраж?

– Ну ён быў такім жа, як і заўсёды.

– Нават пасля такой паўзы не хвалявалася?

– Не. Усё прайшло так, як і раней. Магчыма, у мяне сталёвыя нервы. Думаю, чым больш будзе стартаў тым лепш. Спадзяюся, што ўсё вернецца і мы будзем выступаць пастаянна, – сказала Шкурдай.