Усе навіны

Нiдэрландка Бол пабіла сусветны рэкорд па бегу на 400 метраў у памяшканні, які трымаўся з 1982 года

20 лютага 2023, 13:12

Фемке Бол пабіла сусветны рэкорд па бегу на 400 метраў у памяшканні на чэмпіянаце Нідэрландаў па лёгкай атлетыцы, які праходзіць у Апелдорне.

22-гадовая спартсменка пераадолела дыстанцыю за 49,26 секунды, тым самым палепшыўшы вынік чэшкі Ярмілы Кратахвілавай, якая ў 1982 годзе прабегла дыстанцыю за 49,59 секунды.

Гэта ўжо другі сусветны рэкорд Бол за люты.

У пачатку месяца яна ўстанавіла сусветны рэкорд на дыстанцыі 500 метраў. Бол пераадолела яе за 65,63 секунды.

Папярэдні сусветны рэкорд належаў Таццяне Качэмбавай, якая ў 1984 годзе прабегла 500-метроўку за 65,9 секунды.