Усе навіны

Андрэй Краўчанка: «Зрабілі мне 5 аперацый на назе, амаль месяц праляжаў у шпіталі. Зараз усё добра, я пачаў пакрыху рухацца»

31 сакавіка 2023, 11:15

Беларускі легкаатлет Андрэй Краўчанка распавёў пра тое, што яму зрабілі некалькі аперацый, а таксама пра сваё аднаўленне пасля іх.

«Зрабілі мне 5 аперацый на назе, амаль месяц праляжаў у шпіталі. Зрэзалі мне кавалак скуры. Зараз усё добра, я пачаў пакрыху рухацца, ужо амаль магу прабегчы 3 кіламетры без прыпынку, што вельмі добра пасля ўсяго гэтага.

Зараз я раблю шмат практыкаванняў, крок за крокам я аднаўляюся», – распавёў Краўчанка.