Усе навіны

У Брэсце пройдуць спаборніцтвы паміж беларускімі і расійскімі атлетамі

14 красавіка, 18:39

З 16 па 18 ліпеня ў Брэсце пройдуць спаборніцтвы паміж юнацкімі зборнымі Беларусі і Расіі, паведамляе ТАСС.

Арганізатарам спаборніцтваў стане Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі, паведамілі ў прэс-службе БФЛА.

Спаборніцтвы будуць уключаць асабістыя і камандныя залікі. У кожным з 41 відаў лёгкаатлетычных спаборніцтваў змогуць узяць удзел не больш за чатыры чалавекі ад адной з каманд.