Усе навіны

Волкаў пра тое, ці байкатаваць АГ: «У кожнага павінна быць права выбару, але калі дзяржава сказала не ехаць, значыць, трэба слухаць»

10 красавіка, 10:34
1

19-гадовы ўраджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які з 2020 года выступае за зборную Беларусі, у блогу «Беларусь мая» паразважаў пра тое, ці байкатаваць спартсменам АГ па патрабаванню дзяржавы.

– Калі дзяржава ў Расіі ўсё ж такі, груба кажучы, забароніць спартсменам ехаць на Алімпіяду на ўмовах, якія выставіў МАК?

– Калі табе дзяржава [кажа], у якой ты жывеш, якая плаціць табе зарплату, забяспечвае, якая вырасціла як асобу, як спартсмена, думаю, трэба гэтую дзяржаву слухаць. Усё ж такі людзям у апараце ўлады лепш відаць, як паводзіць сябе спартсмену ў той ці іншай сітуацыі. Хто б што ні казаў, але зараз спорт – гэта прылада не проста палітыкі, а геапалітыкі. Так што калі дзяржава сказала, што трэба ехаць – значыць, паедзем. Калі сказала, што не трэба – значыць, не трэба. Я так думаю.

Так, у кожнага спартсмена павінна быць права выбару, ён павінен сам вырашаць, ехаць яму на Алімпіяду ці не. Але зноў жа, калі табе дзяржава сказала не ехаць, значыць, трэба слухаць гэта. Калі адпраўляюць – едзь. Трэба вельмі моцна прыслухоўвацца да таго, што табе гавораць. Тым больш калі гаворыць дзяржава, якая табе шмат дала.

Я, скажу шчыра, не гару Алімпіядай, у мяне няма пякучага жадання паехаць на Гульні. Проста лічу, што калі ты гарыш, а потым нешта здараецца – траўма, напрыклад, ці дзяржава, як я казаў, вырашыла, што ехаць не варта – тады ўвесь запал будзе згасаць вельмі балюча. У любой сітуацыі трэба заставацца стрыманым, разважлівым, – сказаў Волкаў.