Усе навіны

Недасекаў пра АГ-2024: «Беларускія атлеты з верагоднасцю 90 адсоткаў удзельнічаць не будуць»

11 красавіка, 09:07

Беларускі лёгкаатлет, а таксама падпісант за рэжым Максім Недасекаў распавёў пра магчымасць выступу на АГ-2024 у Парыжы, а таксама пра галоўныя спаборніцтвы 2024 года.

– Што на дадзены момант чуваць па допуску спартсменаў на АГ? Усё яшчэ нічога добрага?

– Скажам так, на Красавік 2024-га года нічога не памянялася, таму што, як я ўжо і казаў, нас там проста не хочуць бачыць. Беларускія атлеты з верагоднасцю 90 працэнтаў удзельнічаць не будуць. Нават калі нас і дапусцяць, то якое будзе стаўленне МОКа, як размесцяць спартсменаў, дзе яны будуць пражываць? Ці будуць яны наогул знаходзіцца ў Алімпійскай вёсцы ўсе разам? Пра гэта варта задумацца нашаму алімпійскаму камітэту, бо невядома, як гэта будзе праходзіць.

– Цяпер уся каманда рыхтуецца да Гульняў БРІКС і да Гульняў Дружбы? Гэта прыярытэтныя старты ў годзе?

– Так, цяпер усе рыхтуюцца да гэтых спаборніцтваў. Думаю, што Гульні Дружбы нават больш прыярытэтныя, таму што Гульні БРІКС пройдуць у пачатку сезона і людзі будуць праходзіць іх як кантрольны турнір. Трэба ўсім зрабіць карэкціроўкі перад гульнямі Дружбы. Можа быць, нават нешта змяніць у падрыхтоўцы, таму што яшчэ тры месяцы наперадзе, – сказаў Недасекаў.