Усе навіны

Літовец Миколас Алекна ўстанавіў новы сусветны рэкорд у кіданні дыска

15 красавіка, 09:49

Літовец Міколас Алекна ўстанавіў новы сусветны рэкорд у кіданні дыска на турніры Oklahoma Throws Serie

21-гадовы Алекна паказаў вынік 74,35 м.

Ён пабіў рэкорд нямецкага лёгкаатлета Юргена Шульта, устаноўлены ў 1986 годзе (74,08 м).

Алекна – чэмпіён Еўропы 2022 года, сярэбраны прызёр чэмпіянату свету 2022 года і бронзавы чэмпіянату свету 2023 года.