Усе навіны

Максім Недасекаў: «Некаторыя лічаць, што, выступаючы на міжнародных спаборніцтвах, яны б атрымлівалі больш грошай. Але гэта проста словы»

11 красавіка, 11:12

Беларускі лёгкаатлет і падпісант за Лукашэнку Максім Недасекаў пракаментаваў выступ на спаборніцтвах ва ўмовах міжнароднага бана.

– Цяпер міжнародных спаборніцтваў няма, таму вы выступаеце ў Расіі і на чэмпіянатах краіны. Па прызавых там як, калі параўноўваць з замежнымі турнірамі?

– Ведаеце, для падтрымання штаноў дастаткова. Краіна таксама нас падтрымлівае, выплачваючы стыпендыі Лукашэнкі. Лагічна, што на чэмпіянаце Беларусі выступаць лягчэй, чым на міжнародных спаборніцтвах. Схема такая: ты паказаў пэўны вынік на спаборніцтвах у нас і яго параўноўваюць з метрамі, лічбамі, секундамі на чэмпіянаце Еўропы. Некаторыя лічаць, што, выступаючы на міжнародных спаборніцтвах, яны б атрымлівалі больш грошай. Але гэта проста словы, таму што, наколькі мы ведаем, многія спартсмены, калі ездзяць на чэмпіянаты Еўропы ці свету, банальна не могуць там выступіць, бо з'яўляюцца страх, псіхалагічны ціск, пералёты і адказнасць. І насамрэч гэта вельмі добрая падтрымка з боку дзяржавы. На спаборніцтвах у Расіі таксама нядрэнныя прызавыя, да прыкладу, калі ты выйграваеш з добрым вынікам у пэўных дысцыплінах, то можна зарабіць ад 50 да 100 тысяч расійскіх рублёў. Цалкам нядрэнна, але яшчэ трэба перамагчы. Зразумелая справа, што ёсць віды, у якіх беларусам няма роўных. Але ёсць і канкурэнтныя дысцыпліны, напрыклад, скачкі ў вышыню. Там паказваюць вынікі аж да шостага месца Алімпійскіх гульняў, таму спаборнічаць цяжкавата.

– А стыпендыі Лукашэнкі выплачваюцца за спаборніцтвы ў Расіі?

– Так, вядома. Яны выплачваюцца па дат, і ўсё роўна, дзе ты выступаеш. Падаецца дакумент – і, калі ласка, ты атрымліваеш стыпендыю, – сказаў Недасекаў.