Усе навіны

Волкаў пра забарону МАК дапускаць да АГ тых, хто звязан з сілавікамі Лукашэнкі: «Глупства. Спартсмены не ўплываюць на ўзброеныя дзеянні»

10 красавіка, 08:59

19-гадовы ўраджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які з 2020 года выступае за зборную Беларусі, у блогу «Беларусь мая» пракаментаваў забарону МАК на допуск да АГ тых, хто мае дачыненне да сілавікоў Лукашэнкі.

– МАК кажа, што не мае намеру дапускаць да Алімпіяды спартсменаў, звязаных з рознымі ваеннымі і сілавымі структурамі Расіі і Беларусі, а вы ж знаходзіцца ў спартыўным клубе ўзброеных сіл Лукашэнкі.

– Шчыра кажучы, я наогул гэта не ведаю – знаходжуся ці не, – таму нічога не магу сказаць. Што да ўмоў МАК, гэта абсалютная глупства. Спартсмены, якія маюць дачыненне да ўзброеных сіл РБ ці РФ, ніяк не ўплываюць на рэальныя ўзброеныя дзеянні цяперашніх дзён. Дык чаму вы ім забараняеце ехаць на Алімпіяду? Чаму вы ў такім выпадку дазваляеце ўдзельнічаць у Гульнях амерыканцам, якія таксама стаяць на службе ў войску ЗША? Напрыклад, [скакун з шастом] Сэм Кендрыкс з'яўляецца, калі не памыляюся, капітанам або маёрам арміі ЗША. Але яго дапускаюць да Алімпіяды. Чаму? Незразумела, падвойныя стандарты, адназначна, – сказаў Волкаў.

Нагадаем, МАК лічыць магчымым удзел у АГ спартсменаў з Беларусі і Расіі толькі ў статусе індывідуальных нейтральных атлетаў (AIN) пры выкананні шэрагу патрабаванняў, сярод якіх адсутнасць «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі або Расіі. Магчымасць допуску AIN да Гульняў будзе вызначаць спецыяльна створаная МАК камісія AINERP.