Усе навіны

Жук пра новы рэкорд Беларусі: «Маё каханне да тых, хто мяне падрыхтаваў, бязмежнае. Мам, тат, я вас вельмі кахаю»

3 ліпеня, 17:26

Лёгкаатлетка Ірына Жук у Інстаграме пракаментавала новы рэкорд Беларусі ў скачках з шастом, які спартсменка ўстанавіла на турніры ў Брэсце.

New NR 4.75. Маё каханне да тых, хто мяне падрыхтаваў, бязмежнае. Я там, дзе я ёсць, дзякуючы майму трэнеру, мужу і маёй сям'і. Мам, тат, я вас вельмі кахаю. Дзякуй», – напісала Жук.