Усе навіны

Мірончык-Іванова пра сына ў клубе «сілавікоў» Лукашэнкі: «Для хлопчыка мара дзяцінства – пагуляць у вайнушку, навучыцца карыстацца аўтаматам»

21 ліпеня, 15:35

Беларуская лёгкаатлетка і падпісантка рэжымнага ліста Анастасія Мірончык-Іванава расказала пра сына ў клубе «сілавікоў» Лукашэнкі.

– Ваш сын Глеб наведвае ваенна-патрыятычны клуб «Рысь» [клуб сілавікоў Лукашэнкі]. А як у яго з цікавасцю да спорту?

– Ён рознабаковы. Развіваем яго з татам ва ўсіх напрамках. Бачу, з якім азартам займаецца сын у клубе «Рысь». Для хлопчыка гэта проста мара дзяцінства: пагуляць у вайнушку, навучыцца абыходзіцца з аўтаматам. Іх вучаць, як паводзіць сябе ў ваенна-палявых умовах. Карысна і цікава. Акрамя таго, Глеб ходзіць на баскетбол, плаванне. Тата, трэнер, займаецца фізічным развіццём сына. У Глеба спартовая генетыка і вар'яты паказчыкі. Ужо зараз ён скача 4,60 з разбегу ў даўжыню без спецыяльнага абутку. Мы даем штуршок да спорту, а што ён выбера, пакуль не ведаем, але падтрымаем любое яго імкненне, – сказала Мірончык-Іванава.