Усе навіны

Дзюпланціс абнавіў сусветны рэкорд у скачках з шастом

18 верасня, 15:04

Шведскі лёгкаатлет Арман Дзюпланціс абнавіў сусветны рэкорд у скачках з шастом у фінале «Дыяментавай лігі» ў Юджыне.

Арман з першай спробы ўзяў планку 6,23 метра і перасягнуў сваё ж дасягненне (6,21 метра), устаноўленае на чэмпіянаце свету ў ліпені 2022 года.

Таксама шведу належыць рэкорд скачкоў у памяшканнях – у лютым гэтага года ён узяў вышыню 6,22 метра.

Да 2020 года сусветны рэкорд па скачках з шастом на адкрытым паветры належаў Сяргею Бубцы (6,14 метра), але менавіта Дзюпланціс перасягнуў яго, узяўшы тады вышыню 6,15 метра.