Усе навіны

Мацвей Волкаў: «Я ўжо ў планы пайграў. У самурая няма мэты, у самурая ёсць толькі шлях»

24 лютага, 23:34

19-гадовы ўраджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які з 2020 года выступае за зборную Беларусі, пасля выканання алімпійскага нарматыву на чэмпіянаце Расіі не стаў дзяліцца планамі.

– У мяне няма ніякіх планаў. Я ў планы ўжо пагуляў не так даўно, літаральна ў 2020 годзе, назаяўляў, наабяцаў, што скокну 5,80 – алімпійскі нарматыў. Я яго скокнуў толькі зараз, праз чатыры гады. Ці варта яшчэ раз так рабіць? Ледзь цi. У самурая няма мэты, у самурая ёсць толькі шлях, – сказаў Волкаў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.