Усе навіны

Вольга Мазуронак: «Эмігравала ў Лос-Анджэлес у верасні, вельмі рада жыць тут»

29 лютага, 12:09

Беларуская лёгкаатлетка Вольга Мазуронак расказала пра эміграцыю ў ЗША і падрыхтоўку да марафону ў Лос-Анджэлесе, які пройдзе 17 сакавіка.

– Я эмігравала ў Лос-Анджэлес у верасні. Вельмі рада жыць тут. Буду вельмі радая прабегчы Лос-Анджэлескі марафон.

Хацелася б абысці ўсіх супернікаў, хачу добра прабегчыся. Марафон вельмі складаны, таму немагчыма прадказаць вынік. Чакаю не дачакаюся, калі дабяруся да стартавай лініі, – сказала Мазуронак.