Усе навіны

Беларусы Волкаў і Жук узялі золата на фестывалі па скачках з шастом у Маскве

4 сакавіка, 11:40

Беларускія лёгкаатлеты Мацвей Волкаў і Ірына Жук атрымалі перамогу на фестывалі ў Маскве.

У мужчынскіх спаборніцтвах па скачках з шастом Волкаў узяў золата з вынікам 5,83 метра, апярэдзіўшы расіян Аляксандра Салаўёва (5,78) і Міхаіла Шмыкава (5,55).

У жаночых спаборніцтвах Жук узяла пераможную вышыню 4,65 метра, адолеўшы расіянак Ірыну Міхайлаву (4,40) і Рэнату Цімафееву (4,20).