Усе навіны

Ірына Жук: «Ёсць надзея на Алімпіяду. Трэба верыць»

4 сакавіка, 18:37

Беларуская лёгкаатлетка Ірына Жук падзялілася планамі на сезон.

– Па сезоне не ўсё атрымалася, але бачыцца велізарны патэнцыял. Мы зараз спрабуем новы разбег. Гэта быў рызыкоўны момант для нас у гэтым сезоне. Мы бачым, што гэта працуе, але трэба яшчэ крыху часу, каб я прызвычаілася з рытмам, бо я дадала два крокі.

У мяне няма цяпер шмат часу, я крыху адпачну і з'еду на збор у Сочы, дзе мы будзем рыхтавацца да лета. Планы на летні сезон: Гульні БРІКС, Гульні сяброўства, Алімпіяда. Ніхто не ведае, чым гэта ўсё скончыцца. Надзея яшчэ ёсць, нельга адчайвацца, трэба верыць, – сказала Жук.

Нагадаем, у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022-га працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі, МАК 28 лютага 2022-га апублікаваў рэкамендацыю адхіліць прадстаўнікоў Расіі і Беларусі ад міжнародных спаборніцтваў, як i зрабiла большасць сусветных федэрацый па відах спорту.

28 сакавіка 2023-га МАК абвясцiў, што з гэтага моманту рэкамендуе дапускаць да міжнародных спаборніцтваў беларускіх і расійскіх індывідуальных атлетаў у нейтральным статусе, калі такія спартсмены не дапускалі «актыўнай падтрымкі» вайны ва Украіне, а таксама не маюць кантракта з ваеннымі або сілавымі ведамствамі Беларусі ці Расіі.