Усе навіны

Мацвей Волкаў: «Любага прадстаўніка «экстрэмісцкіх» рэсурсаў знішчу на месцы. У любую палеміку магу ўступіць»

5 сакавіка, 10:36

19-гадовы ўраджэнец Расіі Мацвей Волкаў, які з 2020 года выступае за зборную Беларусі, падзяліўся меркаваннем пра стаўленне да хейтэраў.

– Як вы думаеце, цяпер няма рашэння па лёгкаатлетах і Парыжы ад сусветнай федэрацыі, таму як вас адчуваюць?

– Ёсць паскудныя метады, па якіх нас хочуць дапускаць. І гэта ўвогуле іх план, які яны выконваюць на працягу ўсёй нашай гісторыі.

– Вы не баіцеся выказваць сваё меркаванне. Вам за гэта ў асабістыя паведамленні не прылятае?

– Ведаю, што пачнецца пасля гэтага інтэрв'ю. Многія «экстрэмісцкія» рэсурсы вырвуць выказванні з кантэксту. Вось як зусім нядаўна было.

Сказаў, што ў Еўропе ўзровень спаборніцтваў вышэйшы, і зараз тут пра гэта кажу, што нам трэба ствараць нешта падобнае. Адкрываю парталы. Усё вырвана. І пададзена, як Мацвей Волкаў сказаў, што ў Еўропе ён бы скокнуў вышэй. Хоць увогуле гаворка не пра Еўропу, але ім так трэба.

Негатыўных паведамленняў практычна няма. Мая аўдыторыя – людзі з Расіі, Беларусі. Яны проста ня ведаюць гэтых інфармацыйных каналаў. У мяне такая пазіцыя, што любога прадстаўніка такіх рэсурсаў знішчу на месцы. У любую палеміку магу ўступіць.

– Як ставіцеся да крытыкі? Вельмі шмат было напісана прэсай аб вашай змене спартовага грамадзянства.

– Адкажу вельмі проста. Сабака брэша – караван ідзе. Лічу, што не варта казаць пра такіх людзей, якія не зрабілі нічога з таго, што зрабілі мой бацька, маці ці я за свае 20 гадоў, – сказаў Волкаў