Tribuna/Лёгкая атлетыка/Блогі/Нечаканы варыянт ездзiць па Еўропе ад беларуса з АГ-2020, украiнская жонка якога цьмяна страцiла медаль ЧЕ пасля змены грамадзянства

Нечаканы варыянт ездзiць па Еўропе ад беларуса з АГ-2020, украiнская жонка якога цьмяна страцiла медаль ЧЕ пасля змены грамадзянства

Новы паварот ва ўсiх сэнсах.

Аўтар — Pam-pam
29 сакавіка, 06:00
Нечаканы варыянт ездзiць па Еўропе ад беларуса з АГ-2020, украiнская жонка якога цьмяна страцiла медаль ЧЕ пасля змены грамадзянства

Ураджэнец вёскі Варняны Астравецкага раёна Аляксандр Ляховіч правёў не самую блicкучую кар’еру ў спартыўнай хадзе. У межах Беларусi яму вельмi часта не было роўных – як паведамляе сайт мiжнароднай федэрацыi, 7 разоў ён выйграваў чэмпiянат Беларусi, 11 разоў ЧБ у памяшканнi. Але на мiжнародным узроўнi найлепшыя вынiкi – 22-е месца ЧС-2017 ды 18-е на ЧЕ-2018. Таксама Ляховiч двойчы ездзiў на АГ, дзе хадзiў на 20 км – у 2016-м заняў 43-ы радок, а ў 2021-м стаў 45-м, прайграўшы свайму часу пяцiгадовай даўнiны больш за 6 хвілін. Затое ў Астравецкiм раёне паведамлялi пра свайго першага прадстаўнiка з алiмпiйскiм досведам.

Адзіны медаль на больш-менш буйных міжнародных спаборніцтвах Ляховіч узяў у 2019-м. На Кубку Еўропы па спартыўнай хадзе ў лiтоўскiм Алітусе спартсмен прайшоў 50 км з асабiстым рэкордам (4:02:43) i заняў 22-е месца, але ў камандным залiку разам са сваімі суайчыннікамі Дзмітрыем Дзюбіным і Уладзімірам Калеснікам выйграў бронзу.

У 2019-м Ляховіч стаў чэмпiёнам краiны – але не роднай, а суседняй. На дыстанцыi 20 км ён абышоў усiх ва Украiне, з якой у спартсмена даўнiя сувязi. У 2014-м Ляховіч ажаніўся з украінскай бягухай Людмілай Каваленка. Як менавiта яны пазнаёмiлiся, публiчна не асвятлялася, але хадок казаў: «Нам з Людай пашанцавала: мы займаемся любімай справай – і гэта крута! Мы жывём спортам – а ён, у сваю чаргу, дае нам адукацыю, развіццё, магчымасці».

Каваленка дасягнула значных поспехаў, пакуль прадстаўляла Украiну. Пашумела яшчэ па юніёрах, некалькі разоў падняўшыся на подыум чэмпіянатаў Еўропы па кросе ў камандным заліку і заваяваўшы срэбра на маладзёжным еўрапейскім першынстве 2011 года ў бегу на 10 км. А ў 2012-м Каваленка стала срэбнай прызёркай дарослага ЧЕ на дыстанцыi 5000 метраў (але ёсць важнае ўдакладненне, пра якое нiжэй). Бягуха паехала на АГ-2012, але не выйшла ў фінал.

Пасля шлюбу з Ляховічам Каваленка узяла прозвіша мужа і перабралася на яго радзіму. У 2016-м спартсменка заявiла, што хоча выступаць за Беларусь, а ў 2017-м атрымала такое права ад мiжнароднай федэрацыi. Неўзабаве Ляховiч выйграла залаты медаль на мiнскiм Кубку Еўропы ў бегу на 10 тысяч метраў у камандным залiку, а таксама пераможцай Мінскага паўмарафона-2017.

Але ўжо ў пачатку 2018-га БФЛА абвясцiла пра бан для бягухi. Заява федэрацыi была вельмi неканкрэтнай – гаварылася пра «абнармальныя паказчыкі біялагічнага пашпарта» ў перыяд больш за тры гады з пачатку 2010-х, калi Ляховiч была Каваленка i выступала за Украiну, гэта значыць звесткi пра парушэнне ў Беларусь яўна адкуль-небудзь даслалi. Спартсменку забанiлi на два гады з адлiкам ад 31 кастрычніка 2017 года (беларускiя поспехi засталiся ў яе скарбонцы), але яшчэ i анулявалi вынiкi выступаў за няроўны перыяд: з 27 чэрвеня 2012-га па 10 красавiка 2016-га. Згаданы срэбны медаль ЧЕ бягуха ўзяла на наступны дзень пасля пачатку перыяду. Адпаведна, узнагарода «згарэла». Ляховiч жа за час дыскваліфікацыі паспела зацяжарыць i ў сярэдзіне 2019-га нарадзіць дачку Кіру.

Пасля заканчэння бана Ляховіч вярнулася ў спорт, у 2020-м паспеўшы з’явiцца ў спiсах падпiсантаў за рэжым. У 2021-м яна двойчы, на Кубку Беларусі і чэмпіянаце краіны, станавілася трэцяй у бегу на 5 кіламетраў. На свой апошні вядомы пратаколам старт спартсменка выйшла ў траўні 2022-га – на адкрытым чэмпіянаце Беларусі па марафонскім бегу яна стала трэцяй.

У той момант ужо некалькi месяцаў шла вайна, якую з 24 лютага 2022 года працягвае Расiя ва Украiне з выкарыстаннем тэрыторыi Беларусi. Але каментарыяў на гэты конт ад бягухi знайсцi не атрымалася А вось яе муж 26 лютага таго года, стаўшы пераможцам чэміяната Беларусі, сказаў: «У цяперашняй сітуацыі ў краіне і ў свеце хацелася б… О, спорт, ты – мiр. Няхай будзе свету мiр».

Пасля таго старту хадака таксама не знайсцi ў пратаколах БФЛА. Але, у адрозненнi ад сiтуацыi з яго жонкай, у выпадку самога Ляховiча зразумела, куды ён падзеўся. Цяпер 34-гадовы спартсмен цiха адышоў ад спаборнiцтваў у новую сферу – ужо амаль год як працуе дальнабойшчыкам на адну з найбуйнейшных фiрм з Лiтвы. I шчодра дзелiцца вiдэа ў сацсетках – з Польшчы, Францыі, Германii, Чэхіі, Вялiкабрытанii, Iталii, Iспанii, Партугалii. Яго былым калегам па беларускай лёгкай атлетыцы ва ўмовах мiжнароднага бана ў адказ на вайну такое цяпер недасяжна – застаюцца толькi спаборнiцтвы ў Беларусi ды Расii.

Сярод iншых пастоў знаходзiцца прысвечаны 9 гадам з вяселля – Ляховiч напiсаў, што «зрабiў правiльны выбар».

Іншыя пасты карыстальніка

Усе пасты