Усе навіны

«Мiнск» – адзіная каманда ў Лізе ВТБ, якая не перамагала дома

26 снежня 2022, 17:00

25 снежня «Мiнск» дома прайграў «Астане» (65:76) у матчы Адзінай лігі ВТБ. Для беларускай каманды гэта 17 паражэнне ў 18 матчах цяперашняга сезона.

«Мiнск» застаецца адзінай камандай, якая не перамагала ў сезоне-2022/23 дома. Адзіная вікторыя каманды была здабыта ў гасцях у «Енісея» (63:61).