Усе навіны

Навічок «Мінска» Бар: «Мне было толькі вядома, што Беларусь – адна з самых чыстых краін»

17 верасня, 12:28

Навічок баскетбольнага «Мінска» Кача Бар распавёў аб пераходзе ў сталічны клуб.

– Што ты ведаў пра Мінск і Беларусь, перш чым прыехаў сюды?

– Шчыра кажучы, няшмат. Мне было толькі вядома, што Беларусь – адна з самых чыстых краін. Але цікава даведацца больш. Надвор'е? Так, ужо восень – сёння дажджліва, будзе халадаць. Але тое ж самае было ў гэтую пару года і ў Даніі, калі я там выступаў. Так што для мяне такі клімат не ў навінку.

–Твае першыя ўражанні?

– Калі я сюды прыехаў, у нас была прэзентацыя каманды. Мне спадабалася, як яна была арганізавана, гульцы атрымалі магчымасць пазнаёміцца. Потым схадзілі з камандай на вячэру, пагаварылі, чаго чакаем ад сезону. Пакуль я яшчэ тут не трэніраваўся – спачатку трэба прайсці медабследаванне. Не магу сказаць, калі зʼяўлюся на пляцоўцы. Але першыя ўражанні добрыя. Прыемныя людзі, усё арганізавана прафесійна. Мне падабаецца, – сказаў Бар.